Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Інвестыцыі, турызм і вытворчасць. Уладзімір Краўцоў прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Францыі Дыдзье Канесса

03.10.2018
Навiны рэгiёна

Старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Францыі ў Беларусі Дыдзье Канессом падчас візіту французскага дыпламата ў Гродзенскую вобласць.
У час сустрэчы Уладзімір Краўцоў распавёў аб эканамічным і культурным патэнцыяле Гродзеншчыны, тых сувязях, якія на сённяшні дзень склаліся ў рэгіёну з Французскай Рэспублікай.
У двух бакоў ёсць усе магчымасці павялічыць тавараабарот, які за шэсць месяцаў 2018 года склаў 25,4 мільёна долараў. Маюцца для гэтага рэзервы ў многіх напрамках, асабліва ў тых, дзе Гродзеншчына традыцыйна моцная - у АПК, дрэваапрацоўцы. Дарэчы, менавіта з удзелам французскага капіталу ў 2016 годзе ў Мастоўскім раёне быў рэалізаваны інвестпраект СТАА «Байдимэкс» па арганізацыі вытворчасці мэблі, а ў цяперашні час плануецца закупка новай тэхналагічнай лініі для пашырэння вытворчасці. За студзень - чэрвень 2018 года аб'ём замежных інвестыцый з Французскай Рэспублікі ў вобласць склаў 2,3 мільёна долараў.

У мэтах пашырэння інвестыцыйнага супрацоўніцтва сур'ёзным дадаткам сілаў можа стаць сфера лагістыкі, адзначыў Уладзімір Краўцоў. І тут вельмі прывабным выглядае стварэнне мультымадальнага цэнтра лагістыкі і дыстрыбуцыі тавараў на тэрыторыі СЭЗ «Гроднаінвест», якое накіравана на абслугоўванне транспартных патокаў ЕС і ЕАЭС. Магчыма і рэалізацыя праектаў у сферы машынабудавання, аўтакампанентаў і камплектуючых на свабодных пляцоўках ААТ «Радыёхваля».
Асабліва спыніўся старшыня аблвыканкама на супрацоўніцтве ў галіне турызму. З пачатку года рэгіён наведала больш за 60 тысяч бязвізавых турыстаў з 60 краін. Каля 200 гасцей з'яўляліся грамадзянамі Францыі. Гэты лік, несумненна, можна павялічыць, усталяваўшы больш цесныя дзелавыя кантакты паміж тураператарамі Гродзеншчыны і Французскай Рэспублікай для арганізацыі турыстычных патокаў для санаторна-курортнага лячэння, атрымання медыцынскіх паслуг, у гісторыка-культурных мэтах.

Дыдзье Канесс адзначыў, што мэтай яго візіту як раз і з'яўляецца вывучэнне Гродзенскай вобласці, яе самых моцных бакоў, што ў наступстве дасць магчымасць знайсці агульныя падыходы для эфектыўнага развіцця двухбаковых адносін. Сваё слова тут павінны сказаць і самі дзелавыя колы, цяпер рыхтуецца візіт дэлегацыі французскіх бізнесменаў у Гродна.
Патэнцыял для развіцця адносін, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі, ёсць і ў іншых напрамках - у турыстычнай сферы і ў галіне адукацыі.

Да спіса