Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Качанава правядзе 19 мая прамую тэлефонную лінію

18.05.2020
Навiны рэгiёна
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 19 мая правядзе прамую тэлефонную лінію, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Званкі будуць прымацца з 11.00 да 14.00 па тэлефоне ў Мінску (017) 328 53 24.

На наступны дзень, 20 мая, на пытанні адкажа старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец. Кіраўнік камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч правядзе прамую тэлефонную лінію 26 мая. А 27-га званкі будзе прымаць старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў.

"Задаць сваё пытанне членам Прэзідыума Савета Рэспублікі можна будзе з 10.00 да 13.00 па тэлефоне ў Мінску (017) 328 53 24", - праінфармавалі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Да спіса