Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Калядныя песні і самаробныя рукавічкі. Як моладзь віншуе пажылых

03.01.2019
Навiны рэгiёна
Новы год, Раство Хрыстова – самыя любімыя святы не толькі дзяцей, але і дарослых. Гэты час заўсёды напоўнен пачуццём радасці, цуду і добрых спраў, і адзначаць гэтыя святы разам з сябрамі – добрая традыцыя сярэдняй школы №19 горада Гродна. Але не толькі для дзяцей адчынілі светлы гэтага новага года.  

Навучэнцы школы ў межах  рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» падрыхтавалі падарункі для дзетак Гродзенскага дзіцячага хоспісу і Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Не засталіся па-за ўвагай састарэлыя і адзінокія жыхары мікрараёна школы. 

Акцыя «Дорым навагодні настрой» пачалася з 3 снежня 2018 года. Мэта добрай справы – далучыць навучэнцаў да дабрачыннасці і падрыхтаваць падарункі ветэранам педагагічнай працы і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, састарэлым і адзінокім людзям мікрараёна школы, Гродзенскаму абласному дому-інтэрнату для інвалідаў і састарэлых. Вучні школы, настаўнікі, бацькі з задавальненнем прымалі ўдзел у падрыхтоўцы падарункаў: святочных паштовак, самаробных рукавічак, калядных боцікаў і сувеніраў.

IMG_5134.JPGIMG_5099.JPG 

Перад Раством Хрыстовым вучні цімураўскага атрада «Следапыты дабра» наладзілі свята для Гродзенскага дома-інтэрната для інвалідаў і састарэлых. У лепшых беларускіх традыцыях валанцёры прадставілі тэатралізаваную пастаноўку «Каля агню каляднай свечкі». Вясёлай талакою разам з Мядзведзем, Казою, каляднымі песнямі і вершамі віншавалі сваіх падапечных школьнікі. 
Састарэлыя і адзінокія людзі, людзі з абмежаванымі магчымасцямі атрымалі цёплыя пажаданні здароўя, дабрабыту і шчасця, а невялікія падарункі, зробленыя рукамі навучэнцаў, знайшлі сваіх адрасатаў. 

«Напярэдадні святаў усе знаходзяцца ў прыўзнятым настроі, чакаюць цудаў. Вельмі важна не забываць у гэты перыяд і пра састарэлых і адзінокіх людзей. Яны таксама маюць патрэбу ва ўвазе і добрым слове. А добрая справа аб’ядноўвае, у першую чаргу, дзіцячы калектыў. Удзел у валанцёрскай дзейнасці змяняе нашых дзяцей у лепшы бок. Маленькая кропля добрых спраў абуджае ў іх сэрцах дабрыню, чуласць і спагаду, – упэўнена зазначыла дырэктар школы Бачко Ларыса Аляксандраўна. 

75507060500b53e7971a5923502ec2fe.jpg 
Гродненская правда
Да спіса