Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Літаратурна-музычная праграма “Душа не можа памыліцца”

10.04.2018
Навiны рэгiёна

У аддзеле культурна-масавай іасветнай работыаг.Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” прайшла літаратурна-музычная праграма «Душа не можа памыліцца», прасвечаная 80-годдзю зямляка, таленавітага паэта, кампазітара, мастака і педагога Яўгена Вікенцьевіча Карпуця.  

 

Каб зразумець паэта, трэба ведаць тую зямлю, дзе ён нарадзіўся. Менавіта родныя мясціны, іх непаўторная прыгажосць жывяць сапраўдную паэзію. Яўген Карпуць з’яўляецца частым госцем на сваёй малой радзіме.  Нарадзіўся Яўген Вікенцьевіч 26 сакавіка 1938 года ў невялікай вёсцы Лабачы на Іўеўшчыне Гродзенскай вобласці. У пасёлку Юрацішкі ён заканчвае сярэднюю школу і паступае ў Гродзенскае культурна-асветніцкае вучылішча, затым армейская служба ў г. Барысаве і далейшая вучоба ў Маладзечне і Маскве дапамаглі не толькі атрымаць грунтоўныя веды, прафесійныя навыкі, але і сфарміраваць характар, загартаваць волю. Яўген Карпуць -  аўтар зборнікаў “Васільковыя прасторы” (2004), “Феерверк” (2005, 1-2 кнігі), “Камертон” (2011), “Вырай” (2012), “Аксаміт”, “Гэты кут расціў паэта” (вершы-прысвячэнні Я. Коласу) (2013), ён сааўтар звыш дваццаці калектыўных выданняў. Тэматычная накіраванасць яго паэтычнага даравання даволі шматпланавая – ад асабістых перажыванняў да месца асобы ў грамадстве. Родныя краявіды і таленавітыя людзі з’яўляюцца крыніцай натхнення Яўгена Вікенцьевіча. 
Пра творчыя дасягненні, жыццёвы шлях юным гледачам расказалі краязнаўцы Алена Іванаўна Смалянічэнка і Іван Мечыслававіч Буйко. Вершы, песні і цёплыя словы ў адрас юбіляра прагучалі ад ўдзельнікаў мерапрыемства і сястры паэта Яніны Вікенцьеўны Зенюк, якая з нагоды знамянальнай падзеі напісала верш-прысвячэнне.
Пад час мерапрыемства працавала выстаўка літаратуры і дакументальных матэрыялаў, прысвечаная знакамітаму зямляку.

Да спіса