Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Лыжныя трасы, канькі і вялікі каток. Як у Шчучыне прыгатаваліся да марозных забаў

10.01.2019
Навiны рэгiёна

Як толькі  ўсталявалася марозная надвор’е, на спартыўнай пляцоўцы ля ДЮСШ Шчучына прыступілі да заліўкі катка. Калі мінусавая тэмпература захаваецца, то ўжо праз 2-3 дні тут можна будзе пакатацца на каньках і згуляць у хакей.

imageses_117.jpg
- Заліваць каток мы спрабавалі яшчэ на мінулым тыдні, але нечаканая адліга парушыла нашы планы, -- прызнаецца загадчык сектарам спорту і турызму адддела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іван  Гваздоўскі. – Аднак у бліжэйшы час лядовыя пляцоўкі з’явяцца ля кожнай навучальнай установы раёна, як і лыжныя трасы. Акрамя таго, пракладзём лыжню на гарадскім стадыёне “Алімп” і ў гарадскім парку культуры і  адпачынку.
Не сакрэт, што своеасаблівым цэнтрам спартыўнага жыцця ў зімні час становіцца ДЮСШ Шчучына, дзе ўжо пяты год працуе пракат спортінвентару.
imageses_100.jpg
- У нас налічваецца 50 пар канькоў розных памераў: ад 33-га да 45-га, -- гаворыць адміністратар спартыўнай школы Іван Панімаш.– Ёсць хакейныя, фігурныя і нават дзіцячыя рассоўныя – для самых маленькіх аматараў зімовых забаў. Сёлета мы закупілі 7 пар канькоў і 20 лыжных камплектаў агульным коштам 2500 рублёў. Сумма немалая, затое цяпер выйсці на лёд ці лыжню зможа кожны жадаючы. Нашым наведвальнікам мы прапануем камфортныя раздзявалкі, душавыя кабінкі  вясёлую музыку для падняцця настрою. А работнікі РУП ЖКГ паклапаціліся аб тым, каб наша “каробка” патанала ў свеце: замянілі па перыметры 10 старых лямп вулічнага асвятлення на больш яркія і энергазберагаючыя.
Маніторынг дзейнасці шчучынскага пракату спортінвентару правёў спецыяліст упраўлення сорту і турызму аблвыканкама Яўгеній  Юцэвіч і адзначыў, што ў ДЮСШ  Шчучына створана выдатная матэрыяльна-тэхнічная база для заняткаў зімовымі відамі спорту. 

imageses_081.jpg
Не засталіся без увагі і навучальныя ўстановы раёна, куды сёлета за бюджэтныя сродкі былі закуплены лыжы, клюшкі і іншы зімовы спортінвентар. Упэўнены, усе гэтыя абноўкі прыйдуцца да спадобы школьнікам і будуць актыўна выкарыстоўваюцца імі на занятках фізічнай культуры.
dzyannica.by
Да спіса