Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

Мінадукацыі змяніла тэрміны правядзення ЦТ

21.05.2020
Навiны рэгiёна
Міністэрствам адукацыі прынята рашэнне аб змяненні тэрмінаў правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2020 годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.

"Абітурыентам, якія ў час рэгістрацыі на ЦТ (рэгістрацыя завершыцца 1 чэрвеня) ужо атрымалі пропускі да зацвярджэння новага графіка, абменьваць іх не спатрэбіцца. Неабходна арыентавацца на табліцу адпаведнасці дат, пазначаных у пропусках, і новых дат правядзення ЦТ, і прыбыць на яго ў адпаведнасці з новымі датамі", - адзначылі ў прэс-службе.

ЦТ па беларускай мове адбудзецца 25 чэрвеня, па рускай - 26 і 27 чэрвеня, па грамадазнаўстве - 29-га, па матэматыцы - 1 і 2 ліпеня, біялогіі - 4 ліпеня. ЦТ па замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) можна будзе здаць 6 ліпеня, хіміі - 8 ліпеня, фізіцы - 10 ліпеня, гісторыі Беларусі - 12 ліпеня, геаграфіі - 14 ліпеня, сусветнай гісторыі (навейшы час) - 16 ліпеня.

Як дадалі ў міністэрстве, ЦТ будзе праходзіць у адпаведнасці з патрабаваннямі і рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя.

Да спіса