Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Чорным
по белым
Белым
па сінім
Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт
Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна

Навiны рэгiёна

25 октября 2019

«Парад пікетаў» БРСМ, пікеты скіраваныя на павышэнне электаральнай актыўнасці ў насельніцтва

У гэтыя выхадныя па ўсёй рэспубліцы пройдзе «парад пікетаў» БРСМ.
Гродзенская вобласць не стала выключэннем і далучылася да пікетаў накіраваным на павышэнне электаральнай актыўнасці ў насельніцтва.
Так, у горадзе Лідзе і Бярозаўке адбудзецца інтэрактыў «Я прыйду на выбары, таму што...». Апытанне пройдзе на вуліцы ў фармаце галасавання. На спецыяльным бланку выбаршчыкам будзе прапанавана адзначыць правільны, на яго погляд, варыянт адказу (гэта мой грамадзянскі абавязак; я хачу, каб мой голас пачулі; я цікаўлюся грамадска-палітычным жыццём у краіне і іншыя) і апусціць у скрыню для галасавання.
«Для нас важна, каб насельніцтва нашых гарадоў ведала аб выбарах і адчувала адказнасць за будучыню сваёй краіны, бо важны голас кожнага!» - кажа сакратар Лідскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Вольга Каспорская, арганізатар інтэрактыву па павышэнню электаральнай актыўнасці.
Такое ж мерапрыемства пройдзе ў горадзе Скідзель.
«Мы вырашылі падтрымаць ініцыятыву Лідскіх калег і гэтак жа прыцягнуць увагу насельніцтва да выбараў», - падтрымала Ганна Валодзіна, сакратар Скідзельскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ».
У Воранаве, Карэлічах і Дзятлаве на галоўных вуліцах горада будуць раздавацца календары з надпісам: «Я 17 прыйду!».
У горадзе Гродна, каля моладзевага цэнтра «Гродна» па вуліцы Савецкай разгорнецца маштабны пікет, дзе будуць раздаваць тэматычныя ўлёткі «Я 17 прыйду!». Арганізатарамі мерапрыемства выступае актыўная моладзь першаснай арганізацыі з правамі раённага камітэта ГА «БРСМ» УА «Грдму».
«Я іду на выбары ўпершыню і лічу гэта адным з найважнейшых абавязкаў грамадзяніна, не толькі перад сваёй дзяржавай, але і перад самім сабой!» - кажа студэнтка медыцынскага вну.
Прыходзь на выбары, зрабі свой выбар, выберы сваю будучыню сам!