Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

“Тут жорсткі бой нядаўна быў”, а сёння – новае жыццё. Верш Максіма Танка чытае вучаніца са Скідзеля

11.05.2020
Навiны рэгiёна
 Таццяна Бубен – вучаніца 11 класа сярэдняй школы №1 горада Скідзель. З 2012 года ў школе пад кіраўніцтвам настаўніцы рускай мовы і літаратуры Наталлі Чаркес дзейнічае клуб журналістаў “Твой фармат”. Яго ўдзельнікі з’яўляюцца ініцыятарамі розных праектаў і акцый. Да прыкладу, 75-годдзю Перамогі юныя журналісты прысвяцілі праект “Наша памяць: чытаем вершы пра Вялікую Айчынную вайну”. Відэа можна пабачыць у інтэрнэце. Прыемна, што праект выйшаў за межы адной школы, да яго далучылася моладзь з іншых гарадоў Беларусі і нават замежжа. Вучні запрашаюць далучыцца да яго ўсіх жадаючых.

Таццяна Бубен – таксама актыўная ўдзельніца гэтага праекта, які дапамагае захаваць памяць пра герояў вайны.

– Для нашай сям’і 9 Мая – значнае свята. Мая прабабуля Еўдакія Ільінічна Кузняцова была санінструктарам, дапамагала параненым. Памяць пра яе перадаецца ад старэйшых малодшым, – распавядае Таццяна. – Каб запісаць відэа, трэба правесці вялікую працу: перачытаць дзясяткі вершаў пра вайну, выбраць той самы, які асабліва будзе кранаць у першую чаргу мяне, а пасля і выразна яго прачытаць, каб і гледачы “адчулі” яго… Калі працуеш з творам, нібы пероносішся ў ваенны час.

Старшакласніца ахвотна пагадзілася ўзяць удзел у праекце “Гродзенскай праўды” “Вершы на свята” і прачытаць верш для абласной газеты і яе чытачоў. Пра тое, як прырода і людзі вяртаюцца да мірнага жыцця, – твор Максіма Танка “Ластаўкі”.

Ластаўкі

Тут жорсткі бой нядаўна быў.
Стаіць счарнелая вярба,
і вадасточная труба, 
ў якую дождж і гром трубіў,
ўсім абвяшчаючы вясну,
вісіць аглохшы, а над ёй
будуюць зноў прытулак свой
дзве ластаўкі.
I на сцяну
ужо ўзабраўся дзікі хмель,
нібы чакае, што ў акне,
як некалі, яму мільгне
рука ці кос дзявочых бель.

На вуліцы баец стаіць.
I ён угледзеўся ў акно,
нібы спадзеючыся зноў
сустрэць ля гэтых камяніц
і дзеўчыну і маладосць.
А мо, пакуль яны дамоў
з далёкіх вернуцца шляхоў,
пільнуе ластавак гняздо?

«Гродзенская праўда»

Да спіса