Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

У Навагрудку ўшанавалі памяць Барыса Кіта

06.02.2018
Навiны рэгiёна
У сярэдняй школе №1 Навагрудка і Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі прайшлі памятныя мерапрыемствы, на якіх ушанавалі памяць Ганаровага грамадзяніна Навагрудка Барыса Кіта. Памёр Барыс Кіт на 108-м годзе жыцця 1 лютага 2018 года ў Франкфурце-на-Майне (Германія).
Ушанаваць памяць сусветна вядомага беларуса, прафесара Вашынгтонскага ўніверсітэта, доктара філасофіі ў галіне матэматыкі (Рэгенсбург, Германія), акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя), акадэміка і віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Еўразіі (Масква), ганаровага члена Брытанскага міжпланетнага таварыства, члена Дырэктарыята нямецкага астранаўтычнага таварыства, ганаровага доктара навук Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, ганаровага грамадзяніна Навагрудка прыйшлі дырэктар Дома-муея Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку Мікалай Гайба, дырэктар сярэдняй школы №1 Ала Сталярчук, кіраўнік музея Барыса Кіта Уладзімір Буткевіч, дырэктар Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея Марына Ярашук, вучні сярэдніх школ №1 і №7 г. Навагрудка.
– Учора нам стала вядома пра смерць чалавека, імя якога цесна звязана з нашай школай, – сказала Ала Сталярчук. – Ён вучыўся ў Навагрудскай беларускай гімназіі, якую ў верасні 1939 года ён узначаліў. У гэты час ужо гімназія знаходзілася ў будынку нашай школы. Менавіта тут, яшчэ пры жыцці Барыса Кіта, быў адкрыты яго музей. Сёння мы ўзгадваем пра яго жыццё, неацэнны ўклад у сусветную навуку і яго любоў да Навагрудчыны.
1_04.jpg
Больш падрабязна пра Барыса Кіта расказаў Мікалай Гайба.
– Упершыню з Барысам Кітом я пазнаёміўся ў 1992 годзе. Пазней сустракаліся яшчэ некалькі разоў, – адзначыў Мікалай Гайба. – Барыс Кіт называў сябе навагрудчанінам, размаўляў толькі па-беларуску, пры тым што ведаў сем замежных моў. Падчас свайго прыезду на радзіму ён дзяліўся ўспамінамі з дзяцінства, шмат расказваў пра гады вучобы ў гімназіі і бацькоў. Жывучы далёка за мяжой, Барыс Кіт іімкнуўся шмат зрабіць для нашага горада. У яго была ідэя адкрыць у Навагрудку ўніверсітэт. З 1994 года – Барыс Кіт Ганаровы грамадзянін Навагрудка.
У Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі захоўваецца шмат уласных рэчаў, а таксама дыпломы, рукапісы, перапіска Барыса Кіта. Усяго – 1300 адзінак, частка змешчана ў экспазіцыі, якая прысвечана менавіта нашаму земляку, вядомаму ва ўсім свеце навукоўцу ў галіне астранаўтыкі, аўтару першага ў свеце падручніка па ракетным паліве. Пра ўсё гэта расказала Марына Ярашук на сустрэчы ў гістрычна-краязнаўчым музеі.
1_13.jpg1_11.jpg1_06.jpg
Навагрудская раённая газета "Новае жыццё"
Да спіса