Навiны рэгiёна
Зіма паклікала школьнікаў на лыжню і на каткі
08.01.2019
Навiны рэгiёна
Шосты школьны дзень у Мальскім НПК прайшоў пад дэвізам “Усе – на лыжы”.
Катанне на лыжах і каньках, гульні ў снежкі і ўзвядзенне снежных фігур – жадаючых правесці час на свежым паветры ў аграгарадку Малі нямала.У суботу з самай раніцы хлопчыкі і дзяўчынкі, запрасіўшы ў сваю дзіцячую кампанію дарослых, дружна выйшлі на лыжню.
Не менш радасці, пазітыву і добрага настрою падарыў школьнікам заліты каля школы каток: невялікі па памеру, але для пачаткоўцау – самае тое. Дзеці дружна заганялі шайбу ў вароты сапернікаў – і радаваліся канікулам і снегу.