Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Улада / Выканаўчая ўлада / Структурныя падраздзяленні аблвыканкама / Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню

Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню

Старшыня камітэтаКадргулаў Дзмітрый Рафаэльевіч
Прыёмная - 8 (0152) 74-20-00
Месца знаходжання: г. Гродна, вуліца Лермантава, 2.

Графік прыёму грамадзян і юрыдычных асоб

Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта з'яўляецца структурным падраздзяленнем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (далей - аблвыканкам),які ажыццяўляе кіраванне ў сферы вытворчасці і пераапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, аказанні паслуг сельскагаспадарчым арганізацыям і арганізацыям, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку Гродзенскай вобласці. У сваёй дзейнасціпадпарадкоўваецца аблвыканкаму і Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і сапраўдным Палажэннем.
Асноўнымі задачамі  з'яўляюцца:
-правядзенне адзінай навуковай, эканамічнай, тэхнічнай, фінансавай і тэхналагічнай палітыкі ў сферы вытворчасці і пераапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, аказанне паслуг сельскагаспадарчым арганізацыям і арганізацыям, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку Гродзенскай вобласці;
-забеспячэнне ўкаранення дасягненняў навукі і тэхнікі ў сельскагаспадарчую вытворчасць;
-стварэнне ўмоў для павелічэння рэсурсаў харчавання і сельскагаспадарчай сыравіны, паляпшэнне забеспячэння насельніцтва прадуктамі сілкавання;
-забеспячэнне ў сельскагаспадарчых арганізацыях і арганізацыях, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку Гродзенскай вобласці, росту вытворчасці прадукцыі для задавальнення запатрабаванняў унутранага рынку і павелічэнне паставак на экспарт, а таксама павелічэнне колькасці і якасці  паслуг,якія аказваюцца;
-выкананне іншых задач, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Палажэнне аб камітэце па сельскай гаспадарцы і харчавання Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта