Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Гродненский областной
исполнительный комитет
Главная - Культура и искусство

Новости. Культура и искусство

25 января 2018

"Поле памяці". Выстаўка жывапісу Уладзіміра Казакова адкрылася ў Новым замку

У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі адкрылася выстаўка жывапісу Уладзіміра Казакова “Поле памяці”, прымеркаваная да яго 70-годдзя. З гэтай нагоды гродзенскага мастака павіншавалі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, калегі па творчым цэху, сябры і аматары жывапісу. 

Пасляваеннае пакаленне, да якога належыць аўтар, адчула на сабе боль страты родных і блізкіх. Спаленае нямецка-фашысцкімі карнікамі роднае сяло Упрусы, што на Браншчыне, расстраляныя яго жыхары, сярод якіх восем родных Уладзіміра, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны бацька-інвалід ІІ групы – усё гэта назаўжды пакінула ў памяці незабыўны след. І невыпадкова, што тэматыка дыпломнай працы студэнта БДТМІ Казакова была прысвечана Брэсцкай крэпасці. 

Сёння мастак працуе ў манументальным і станковым жывапісе, выканаў больш за 200 работ у тэхніках энкаустыкі, мазаікі, сграфіта, вітража, аб’ёмнага камбінавання з роспісам для дзіцячых садкоў, дамоў культуры Гродна і вобласці. 

Рэтраспектыўная выстаўка “Поле памяці” ўключае работы розных гадоў і ахоплівае шырокае кола жыццёвых праблем. 

DSC_0081.JPG 

Шырока прадстаўлены на выставе пейзаж, дзе адлюстраваныя краявіды, напоўненыя шчырым пачуццём аўтара, – “Восень на Нёмане”, “Дзісненскі матыў”, “Першы снег”. Часта на карцінах прысутнічаюць помнікі храмавай архітэктуры, пададзеныя па-лірычнаму камерна, як Каложская царква, ці шырока-панарамна, як комплекс Жыровіцкага манастыра. Мастак звяртаецца да ваеннай тэмы, вырашаючы яе ў розных жанрах: партрэта, тэматычнай карціны, нацюрморта. Аб’ектыўна-рэалістычнае адлюстраванне навакольнай рэчаіснасці часта спалучаецца з умоўнай трактоўкай сюжэта, што паглыбляе выяўленчы рад палотнаў. Грамадзянская пазіцыя Уладзіміра Казакова чытаецца ў сімвалічных выявах, звязаных з лёсамі людзей усяго свету. Гэта такія работы, як “Памяці Хірасімы”, “Косава”, “Абуджэнне монстра”. Ці ў неардынарна трактаваных сакральных вобразах і кампазіцыях на палотнах “Каўчэг Багародзіцы”, “Смутак мадоны”. 

Па задумцы мастака выстаўка “Поле памяці” не прэтэндуе на маралізацыю гледача, але апелюе да свядомасці кожнага чалавека, арыентавана на яго самастойны аналіз сучаснага грамадства праз адвечныя духоўныя каштоўнасці.
Марына Загідуліна, мастацтвазнаўца