Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Гродненский областной
исполнительный комитет
Главная - Новости региона

Новости региона

8 ноября 2017

620 гадоў разам: Іўе адзначыла юбілейную дату беларуска-татарскай гісторыі

620-годдзе масавага перасялення  татараў у Вялікае Княства Літоўскае прыехалі адзначыць госці з усяе Беларусі, з замежжа. Разам з землякамі гэту дату адзначыў муфцій Беларусі, які нарадзіўся і вырас у Іўі, — Абу-Бекір Шабановіч.
Павіншаваць іўеўчан-мусульман,  правесці з імі святочны намаз прыехалі  пасол Турцыі ў Рэспубліцы Беларусь Кезбан Нілвана Дарама і пасол Палесціны ў Рэспубліцы Беларусь Халед Арыкат, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Маркевіч. 
IMG_0601.JPG
Госці горада мелі сустрэчу са старшынёй Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Булаком, наведалі  музей нацыянальных культур, сфатаграфаваліся ля візіткі горада – памятнага знака верацярпімасці, талерантнасці і згоды іўеўчан розных веравызнанняў, здзейснілі экскурсію па гораду  з наведваннем  хрысціянскіх храмаў, усклалі кветкі да помніка ў гонар воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, а затым адправіліся на богаслужэнне ў іўеўскую мячэць.Іўеўчане і госці горада наведалі татарскія могілкі (мізар).
IMG_0595.JPG
У Цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся канцэрт татарскага ансамбля “Лейсан” і лепшых творчых калектываў Іўеўскага раёна. 
IMG_0632.JPGГродненская правда