Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным по белому
Белым по черному
Гродненский областной исполнительный комитет
Официальный портал
Главная / Новости / Новости региона
Новости региона

Новае да Дня беларускага пісьменства, сучасныя СМІ і інфармацыйная бяспека Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Карэліцкі раён

15.02.2019
Новости региона
У межах візіту міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч сустрэўся з калектывамі замкавага комплексу “Мір” і раённай газеты “Полымя”. Размова ішла пра развіццё сродкаў масавай інфармацыі. 


–  Сёння асноўная медыйная нагрузка, калі казаць пра ўплыў на грамадства, прыходзіцца на сацыяльныя сеткі і інтэрнэт-рэсурсы. Гэта нягледзячы на тое, што ў Беларусі выходзіць каля тысячы зарэгістраваных друкаваных СМІ. Улічваючы сучасныя рэаліі, перакананы, што ўсе асноўныя рэсурсы медыйнай інфармацыі павінны скіраваць свой погляд на інтэрнэт-прастору і сеткавыя рэсурсы, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. – Зараз для гэтага існуюць усе ўмовы. 

IMG_5362.JPG 

І галоўнае – ёсць запатрабаванасць з боку спажыўцоў: першую інфармацыю чытачы, як правіла, атрымліваюць анлайн з інтэрнэт-рэсурсаў. Да прыкладу, сёлета 36,5 працэнта наведвальнікаў XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу падчас апытання, якое праводзілася ў першыя дні, адказалі, што даведаліся пра падзею са сродкаў масавай інфармацыі – друкаваных і электронных. А 42 працэнта апытаных назвалі сацыяльныя сеткі. 

Канешне, размова не ідзе пра тое, каб цалкам адмовіцца ад друкаваных выданняў, якім у рэгіёнах пэўная частка чытачоў традыцыйна аддае перавагу. 

IMG_5396.JPG 

–  Сёння поруч з працай у друкаваных СМІ значная роля адыходзіць да сучасных тэхналогій і платформ. Неабходна паэтапна рухацца наперад. У тым ліку рэгістраваць сайт як сеткавае выданне. Гэта крок наперад, – падкрэсліў міністр інфармацыі. 

IMG_5415.JPG 

Дарэчы, гэта прадугледжана законам “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь”, які ўступіў у сілу 1 снежня мінулага года і скіраваны на ўдасканаленне праваадносін у СМІ. На сённяшні дзень у краіне зарэгістравана дзевяць сеткавых выданняў. У тым ліку “grodnonews.by”, які першы ў Гродзенскім рэгіёне атрымаў такую рэгістрацыю. 

Звярнулі ўвагу ўдзельнікі сустрэчы і на тое, што чым больш уплывовымі становяцца сацыяльныя сеткі і інтэрнэт, таму актуальна паўстае пытанне інфармацыйнай бяспекі, асабліва ў адносінах дзяцей. 

IMG_5436.JPG 

– Ва ўсім свеце існуе такая практыка, як абарона дзяцей ад інфармацыі. Хачу сказаць, што ў дачыненні да друкаванай інфармацыі, тэлевізійнага прадукта і нават інтэрнэт-рэсурсаў зроблена шмат, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. – Гэта тэма досыць складаная, і над ёй працуюць усе грамадскія інстытуты. Сёння варта праявіць большую кансалідацыю органам дзяржаўнага кіравання і інстытутам дзяржаўнай улады ў вырашэнні гэтых задач. Часам мы паасобку робім шмат, але праца павінна быць кансалідаваная.  

Стваральнікаў і распаўсюджвальнікаў СМІ аб’яднае выстава  

Значная падзея для сродкаў масавай інфармацыі – выстава “СМІ ў Беларусі”. Сёлета яна пройдзе 2 – 4 мая. 

IMG_5517.JPG 

Як распавёў міністр інфармацыі, на выставе ў Мінску больш шырока будуць прадстаўлены распаўсюджвальнікі друку,  у першую чаргу, “Белсаюздрук”. 

IMG_5484.JPG 

Паступова ідзе праца па ўсталяванні сучасных павільёнаў, у якія можна зайсці. У Мінску да ІІ Еўрапейскіх гульняў іх з’явіцца каля 20. З цягам часу такія павільёны “Белсаюздруку” будуць усталяваны і ў рэгіёнах. Вырашаюцца і іншыя пытанні дзейнасці “Белсаюздруку”. 

–  У гандлёвай сетцы “Белсаюздруку” істотнае месца сёння займаюць дробнарознічныя тавары. У той час як асноўная задача – распаўсюджванне друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. І мы, канешне, гэтаму будзем надаваць больш увагі. А гэта ў сваю чаргу патрабуе іншых адносін у лагістыцы. Таксама ставім мэту падняць заработную плату супрацоўнікаў, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. 

IMG_5502.JPG 

Свята твора і творцы  

У Гродзенскай вобласці ўжо сёння актыўна ідзе падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, які традыцыйна ладзіцца ў першыя выхадныя верасня. Як заўсёды, ён аб’яднае творцаў Беларусі і замежжа. Асаблівасць гэтага года – больш шырока плануецца прадставіць медыйныя сродкі інфармацыі. Шмат увагі будзе нададзена асветніцкай праблематыцы. І гэта цалкам заканамерна, бо Дзень беларускага пісьменства – выдатная магчымасць надаць больш увагі беларускай мове і літаратуры. Абавязкова пройдуць сустрэчы з пісьменнікамі і прэзентацыі новых твораў і выданняў. 

IMG_5512.JPG 

Значнай падзеяй Дня беларускага пісьменства і выдатным падарункам жыхарам горада будзе адкрыццё ў Слоніме сучаснай кнігарні. 

Як адзначыў міністр інфармацыі, апошнія 4 – 5 гадоў ідзе развіццё сеткі “Белкнігі”, штогод адчыняюцца некалькі новых кнігарняў. Летась – 6. Мяркуецца, і ў гэтым годзе будзе прыкладна столькі ж.
К списку