Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Начальнік аддзела - Фядосенка Кацярына Аляксандраўна Тэлефон: 73-55-65, Тэлефоны аддзела: 73-55-66, 73-55-67. Месца знаходжання: г. Гродна, вуліца Ажэшкі, 3 Аддзел з'яўляецца структурным падраздзяленнем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, які ажыццяўляе работу па забеспячэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама спажывецкіх кааператываў (жыллёва-будаўнічых, гаражных, гаражна-будаўнічых, садаводчых), якія паступаюць у аблвыканкам , арганізацыі прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Аддзел у сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца старшыні аблвыканкама і кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рашэннямі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, аблвыканкама і распараджэннямі старшыні аблвыканкама, а таксама Палажэннем аб аддзеле па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.