У Беларусі запусцілі
інтэрактыўны даведнік для пачтупаючых у каледжы. Аб гэтым расказаў
кансультант упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай
адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандр Талатай на прэс-канферэнцыі
"Уступная кампанія-2025: атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй
спецыяльнай адукацыі ў Беларусі" ў Доме прэсы, перадае карэспандэнт
БЕЛТА.
"На сайце Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі
мы размясцілі інтэрактыўны даведнік для тых, хто паступае ў каледжы
Беларусі. Адкрываецца карта, на якой размешчаны пункты з каардынатамі
ўсіх устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы і
прафесійна-тэхнічнай, і сярэдняй спецыяльнай адукацыі", - адзначыў
Аляксандр Талатай.
Паводле яго слоў, на сайце хутка можна
даведацца пра ўсю цікавую для будучага абітурыента інфармацыю, у тым
ліку па якіх спецыяльнасцях будзе ажыццяўляцца прыём у 2025 годзе і
кантакты прыёмнай камісіі.
Да спіса