Навiны рэспублiкi
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi

Сталі вядомы падрабязнасці спецаперацыі па ліквідацыі тэрарыста ў Гродне

21.03.2023
Навiны рэспублiкi
Кадры спецаперацыі па ліквідацыі тэрарыста ў Гродне паказаны ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

У Гродне была прадухілена спроба ўчынення тэракта. 19 сакавіка яго патэнцыяльны выканаўца адкрыў агонь з аўтамата Калашнікава і кінуў гранату ў групу захопу. Праваахоўнікі адкрылі стральбу ў адказ. Зламыснік быў ранены.

Як расказалі ў тэлеэфіры, інфармацыя наконт яго - аператыўная работа беларускіх сілавікоў. У лютым КДБ атрыманы звесткі аб намерах збеглых экстрэмістаў пераправіць з Польшчы ў Беларусь аднаго са сваіх прыхільнікаў. У поле зроку КДБ трапляе чалавек з расійскім пашпартам - Ламакін Аляксей Мікалаевіч, 1981 года нараджэння. Пазней высветліцца, што дакументы фальшывыя.

"Ад аператыўнага падраздзялення была атрымана задача на затрыманне падазронай асобы. Адправіліся на ўказаны адрас. На этапе ўваходу ў кватэру быў атрыманы агнявы кантакт з падрывам гранаты. Пры правядзенні далейшых штурмавых дзеянняў падазроны быў паранены. І яму была аказана першая дапамога. Было прынята рашэнне на эвакуацыю падазронага ў бліжэйшую медыцынскую ўстанову. Па дарозе ў бальніцу злачынец памёр", - адзначыў баец спецпадраздзялення групы "А" КДБ Беларусі.

У здымнай кватэры тэрарыста знойдзены аўтамат Калашнікава, патроны да яго і яшчэ адна граната Ф-1. Тэрарыст ажыццяўляў даразведку месцаў учынення плануемых тэрактаў. Гэта будынак КДБ па Гродзенскай вобласці і УУС Гродзенскага аблвыканкама, месцы жыхарства сілавікоў, чыгуначны вакзал, прамысловыя аб'екты. У яго быў доступ да 5 кг узрыўчаткі.
Да спіса