Абласны фестываль-кірмаш "Кераміка Крэва" пройдзе 17 жніўня
Багатая і знакамітая нават за межамі краіны гісторыя ў Крэўскага замка, але не толькі гістарычнымі падзеямі здаўна славілася старажытная Крэўская зямля! З даўніх часоў яна вядома залежамі "чырвонай" гліны. Вырабы з яе, ў руках таленавітых умельцаў, ператвараюцца ў цудоўныя мастацкія творы. Штогод, майстры-керамісты з розных куткоў Беларусі, прыязджаюць ў Крэва, каб паказаць сваё майстэрства валодання глінай, правесці майстар-класы і прадставіць гасцям свята вынікі сваёй працы. Госці фестывалю-кірмашу будуць мець магчымасць прыняць удзел у гістарычнай інтэрактыўнай пазнавальна-забаўляльнай праграме "Рыцары Крэўскага замка", набыць вырабы майстроў народнай творчасці, паўдзельнічаць у шматлікіх майстар-класах, паслухаць народныя песні. Хэдлайнер фестывалю — легенда беларускай музычнай этнамістэрыі-Іван Кірчук!