Навiны рэгiёна
Караеў аб донарстве: галоўнае - карысць, якую ты прыносіш
04.06.2026
Навiны рэгiёна
Галоўнае - карысць, якую прыносіш. Так старшыня Гродзенскага
аблвыканкама Юрый Караеў растлумачыў сваю матывацыю ўдзелу ў акцыі
"Донарства - гэта мой выбар", якую праводзіць у рэгіёне абласная
арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа. Да Сусветнага дня донара
Беларускі Чырвоны Крыж традыцыйна арганізуе мерапрыемствы для
прыцягнення ўвагі грамадскасці да значнасці донарства крыві ў
выратаванні жыцця людзей, папулярызацыі донарскага руху.