Навiны рэгiёна
Лаўрэат прэміі імя Аляксандра Дубко ў намінацыі «Рэжысёр года» Ірына Міклашэвіч добра ведае, як арганізаваць і на высокім узроўні правесці любое свята
12.02.2024
Навiны рэгiёна
Ірына Уладзіміраўна разам з творчымі калектывамі прымае актыўны ўдзел у розных абласных мерапрыемствах.
Ірыну Міклашэвіч з творчасцю звязвае
гісторыя працягам амаль у сорак гадоў. З самага дзяцінства жанчына
марыла працаваць у культуры, а таму паступіла ў Беларускі дзяржаўны
ўніверсітэт культуры і мастацтва. Скончыўшы вну, Ірына Уладзіміраўна
распачала прафесійную дзейнасць. За плячыма нашай гераіні – праца
дырэктарам у Гродзенскім гарадскім метадычным цэнтры, у Гродзенскім
Палацы культуры (былы Палац тэкстыльшчыкаў). Акрамя гэтага, Ірына
Міклашэвіч займала пасаду галоўнага спецыяліста па культурна-дасугавай
дзейнасці ў абласным метадычным цэнтры, дзе і пачала найбольш дэтальна
займацца рэжысурай.
– На працягу многіх гадоў я была непасрэдна кіраўніком у галіне культуры. А дырэктар – гэта чалавек, які больш займаецца адміністратыўна-гаспадарчай дзейнасцю, на вырашэнне творчых пытанняў застаецца зусім мала часу. Але, нягледзячы на гэта, мне заўсёды ўдавалася займацца арганізацыяй і правядзеннем разнастайных культурных мерапрыемстваў, – расказвае Ірына Міклашэвіч.
Чатыры гады таму Ірына Уладзіміраўна ўладкавалася ў Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры на пасаду галоўнага рэжысёра рэжысёрска-пастановачнага аддзела. Цяпер без яе ўдзелу не праходзіць ніводнае гарадское свята. Акрамя гэтага, Ірына Уладзіміраўна разам з творчымі калектывамі прымае актыўны ўдзел у розных абласных мерапрыемствах.
– Я распачынала працу ў гарадскім цэнтры культуры свядома, поўнасцю разумеючы спецыфіку работы і тое, што неабходна канкрэтна ад мяне як ад галоўнага рэжысёра. Канешне, вельмі многа ў гэтым плане мне дапамог раней набыты вопыт. Тое, што бачыла на папярэдніх месцах працы, у тым ліку асобныя метады і прыёмы, я разам з іншымі рэжысёрамі ў цэнтры культуры адаптоўвала і пераўтварала на новым месцы. Мы пачалі актыўна выкарыстоўваць новыя тэхналогіі, дзякуючы чаму творчы працэс ішоў прадуктыўна, – тлумачыць Ірына Уладзіміраўна.
– Менавіта праца ў гарадскім цэнтры культуры падаравала мне магчымасць прадэманстраваць на практыцы тое, чаму я, магчыма, вучылася ўсё сваё жыццё. Але творчыя людзі не перастаюць вучыцца ніколі, таму новыя ідэі і натхненне нас не пакідаюць. Мая ўласная формула поспеху, выведзеная за чатыры дзесяцігоддзі працы, – гэта вопыт, памножаны на вучобу, стараннасць і крыху на талент, – з усмешкай адзначае Ірына Уладзіміраўна.
Дарэчы, рашэнне аб тым, каб прыняць удзел у штогадовым абласным конкурсе ў сферы культуры і мастацтва імя Аляксандра Іосіфавіча Дубко, прымала не сама Ірына Уладзіміраўна. Вылучыць кандыдатуру галоўнага рэжысёра вырашыў калектыў цэнтра культуры, што для самой Ірыны Міклашэвіч стала нечаканасцю. Парадавала і расчуліла нашу гераіню перамога, калі менавіта ёй прысудзілі званне «Рэжысёр года».
– Па праўдзе кажучы, мінулы 2023 год сапраўды быў асабліва паспяховы для мяне асобна і нашага творчага калектыву ў цэлым. Мы арганізавалі і на высокім узроўні правялі цэлы шэраг цікавых і яскравых мерапрыемстваў. Сярод іх мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, Дню Незалежнасці. Арганізавалі святкаванне Дня горада, канцэрты, прысвечаныя Дню жанчын, Дню яднання народаў Беларусі і Расіі і не толькі, – падзялілася Ірына Уладзіміраўна, падкрэсліўшы, што высокую адзнаку якасці сваёй працы творчы калектыў шторазова атрымоўвае не толькі ад кіраўніцтва горада, але і ад жыхароў Гродна.
За сорак гадоў насычанай і па-спяховай дзейнасці Ірыне Міклашэвіч неаднаразова ўручаліся падзякі і ганаровыя лісты ад кіраўніцтва Гродзенскага гарвыканкама і аблвыканкама, разнастайных арганізацый і аб’яднанняў горада Гродна. Але ў шэрагу ўзнагарод пачэснае першае месца цяпер займае прэмія імя Аляксандра Іосіфавіча Дубко. Яна, па словах жанчыны, стала прыгожай сімвалічнай кропкай напярэдадні развітання з працай.
– Год за годам я намагалася арганізаваць кожнае мерапрыемства так, каб яно знайшло цёплы водгук у сэрцах людзей. Я шукала новыя ідэі, уводзіла навацыі, каб зацікавіць гледача, падараваць яму прыемныя эмоцыі. Так, я не спяваю, не танцую і не пішу вершы, але смела магу пахваліцца аўтарскімі сцэнарыямі і іх далейшай рэалізацыяй, – падагульніла Ірына Міклашэвіч.
– На працягу многіх гадоў я была непасрэдна кіраўніком у галіне культуры. А дырэктар – гэта чалавек, які больш займаецца адміністратыўна-гаспадарчай дзейнасцю, на вырашэнне творчых пытанняў застаецца зусім мала часу. Але, нягледзячы на гэта, мне заўсёды ўдавалася займацца арганізацыяй і правядзеннем разнастайных культурных мерапрыемстваў, – расказвае Ірына Міклашэвіч.
Чатыры гады таму Ірына Уладзіміраўна ўладкавалася ў Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры на пасаду галоўнага рэжысёра рэжысёрска-пастановачнага аддзела. Цяпер без яе ўдзелу не праходзіць ніводнае гарадское свята. Акрамя гэтага, Ірына Уладзіміраўна разам з творчымі калектывамі прымае актыўны ўдзел у розных абласных мерапрыемствах.
– Я распачынала працу ў гарадскім цэнтры культуры свядома, поўнасцю разумеючы спецыфіку работы і тое, што неабходна канкрэтна ад мяне як ад галоўнага рэжысёра. Канешне, вельмі многа ў гэтым плане мне дапамог раней набыты вопыт. Тое, што бачыла на папярэдніх месцах працы, у тым ліку асобныя метады і прыёмы, я разам з іншымі рэжысёрамі ў цэнтры культуры адаптоўвала і пераўтварала на новым месцы. Мы пачалі актыўна выкарыстоўваць новыя тэхналогіі, дзякуючы чаму творчы працэс ішоў прадуктыўна, – тлумачыць Ірына Уладзіміраўна.
Уласная формула поспеху
У гэтым годзе Ірына Міклашэвіч адправіцца на заслужаны адпачынак, а таму вялікіх мэтаў і перспектыўных задач не ставіць. Разам з тым гераіня падзялілася: перад тым, як канчаткова пакінуць творчы асяродак, яна намагаецца максімальна рэалізаваць той патэнцыял, які па розных прычынах застаўся нераскрытым.– Менавіта праца ў гарадскім цэнтры культуры падаравала мне магчымасць прадэманстраваць на практыцы тое, чаму я, магчыма, вучылася ўсё сваё жыццё. Але творчыя людзі не перастаюць вучыцца ніколі, таму новыя ідэі і натхненне нас не пакідаюць. Мая ўласная формула поспеху, выведзеная за чатыры дзесяцігоддзі працы, – гэта вопыт, памножаны на вучобу, стараннасць і крыху на талент, – з усмешкай адзначае Ірына Уладзіміраўна.