Навiны рэгiёна
Свята бульбы і хлеба. У Бераставіцкім раёне прайшоў фестываль “Бульба – МЭБ”
28.08.2023
Навiны рэгiёна
![](https://grodno-region.gov.by/images/storage/news/010232_131297_big.jpg)
З 2018 года ў Малой Бераставіцы праходзіць
фестываль “Бульба – МЭБ”, арганізаваны ў гонар любімага ўсімі
беларусамі прадукта, які называюць другім хлебам, паведамляе Бераставіцкая газета.
І гэта не выпадкова, бо менавіта тут знаходзіцца прадпрыемства
«Малабераставіцкі элітгас», якое спецыялізуецца на вырошчванні элітнага
насення бульбы. Кожны год у гаспадарцы вырошчваюць 9 сортоў гэтай
культуры — стойкіх да хваробаў і з добрымі смакавымі якасцямі.
Прымяненне перадавых тэхналогій дазваляе атрымліваць ураджайнасць бульбы
звыш 356 ц/га і штогод рэалізаваць да 388 тон насенных клубняў эліты.
Але не толькі бульбе традыцыйна прысвячаецца “Бульба – МЭБ”. У першую
чаргу гэта свята ўшаноўвае герояў жніва — тых, хто ў спёку і непагадзь, з
ранку да ночы працаваў на хлебнай ніве і паклапаціўся, каб на нашах
сталах заўсёды быў хлеб і да хлеба.
Вось і 26 жніўня аграгарадок Малая Бераставіца гасцінна запрасіў усіх жадаючых раздзяліць разам з працаўнікамі гаспадаркі радасць ад завяршэння ўборачнай кампаніі і падзякаваць тым, хто зрабіў усё магчымае, каб кожнае вырашчанае зярнятка трапіла ў агульны каравай.
Менавіта ён, каравай новага ўраджаю, быў урачыста ўручаны ў пачатку мерапрыемства гаспадару свята – дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Малабераставіцкі элітгас» Міхаілу Болбату і першаму намесніку старшыні – начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама Аляксандру Курыла.
![img_9498.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/de1/86kotghasfr6xnvvngtiz4nnvyupv0u9.jpg)
![img_9506.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/166/85h9h701ysjc0mrsw9j8s3fxaoly56qa.jpg)
Аляксандр Курыла ад імя раённага выкакаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў шчыра павіншаваў працаўнікоў ААТ “Малабераставіцкі элітгас” з паспяховым завяршэннем жніва.
— Усе гаспадаркі раёна завяршылі ўжо ўборачную кампанію, — адзначыў Аляксандр Васільевіч. — У засекі раёна засыпана 89 тысяч тон зерня новага ўраджаю, сярэдняя ўраджайнасць склала 66 цга. У агульны каравай значны ўклад унесла і ваша гаспадарка, вы выйшлі на чацвёртае месца ў раёне з ураджайнасцю збожжавых 71,8 ц/га, а па ўраджайнасці азімага рапсу – 67,5 ц/га — ААТ “Малабераставіцкі элітгас” знаходзіцца на першым месцы ў раёне. Усе гэтыя паказчыкі дасягнуты дзякуючы высокаму прафесіяналізму працаўнікоў вашай гаспадаркі. Дзякую ўсім вам за працу, жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой і новых дасягненняў.
![img_9514.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/79b/n703jwf7guhg5v93vwnc5901qahjvdq0.jpg)
Героям хлебнай нівы, якія дасягнулі значных поспехаў у працы, Аляксандр Курыла ўручыў граматы і падзячныя лісты ад раённага выканаўчага камітэта і Бераставіцкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Прадоўжыў ўшанаванне хлебаробаў дырэктар ААТ “Малабераставіцкі элітгас” Міхаіл Болбат. Граматы, грашовыя прэміі, памятныя падарункі ад кіраўніцтва гаспадаркі і сертыфікаты аб занясенні на Дошку гонару атрымалі на свяце камбайнёры, вадзіцелі аўтамабіляў, аператары зернесушыльных комплексаў і іншыя працаўнікі, датычныя да жніва.
![img_9586.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/95d/a35ug9xykblyky4k1mhlsp8n3h30m4n3.jpg)
Паколькі “Бульба – МЭБ” – брэндавае свята “другога хлеба”, то і гэтай культуры была аддадзена належная ўвага. Фотазона з помнікам бульбе прыцягвала ўвагу тых, хто любіць рабіць святочныя фотаздымкі.
![img_9663.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/eb3/fnza92shv9xfe9ey1tmpfb2oxthojzli.jpg)
Побач размясцілася выстава элітных гатункаў бульбы, якія вырошчваюцца ў ААТ “Малабераставіцкі элітгас”.
![img_9334.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/44e/n92pjx3gy5gfb6vyu2unv8wuij8ujz22.jpg)
Яшчэ адну выставу арганізавала і раённая бібліятэка – тут можна было даведацца ўсё пра бульбу – “другі хлеб” беларусаў.
![img_9317.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/b79/5yngxrc0yfwyvcjxhebzs5jy2f116ucl.jpg)
А яшчэ гасцей свята чакала і дэгустацыя бульбяных прысмакаў – мясцовыя повары прыгатавалі цэлы шэраг страў з усімі любімай бульбачкі і частавалі імі ўсіх жадаючых. А ў дапаўненне прапаноўвалася прадукцыя ААТ “Малочны мір” і ААТ “Ваўкавыскі мясакамбінат” , а таксама салодкія прысмакі ад Бераставіцкага каледжа.
![img_9678.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/099/rajtuzkvyjnbjpfi0bpr4ffw10x8v42n.jpg)
![img_9738.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/e22/27jwsc1v7wgnv54tllbjvy03s2kh0rnh.jpg)
Яркім момантам свята стала і адкрыцце новай крамы «Элітны», чырвоную стужку ўрачыста перарэзалі Міхаіл Болбат І Аляксандр Курыла, а затым адбылася бясплатная раздача марожанага і шампанскага для прысутных, розыгрышы для дзяцей.
![img_9701.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/fd6/2jeeb3j9mchytd4nlao12waqu76xglz7.jpg)
Дарэчы, для юных жыхароў і гасцей Малой Бераставіцы было падрыхтавана вельмі шмат прыемных сюрпрызаў. Яшчэ да пачатку афіцыйнага адкрыцця свята для іх была арганізавана гульнёва-забаўляльная праграма “Малабераставіцкая рассыпуха” з разнастайнымі гульнямі і конкурсамі. Нямала эмоцый дзецям падарыла таксама шоу мыльных бурбалак і пенная вечарынка, увесь час працавалі ўсімі любімыя атракцыёны, аквагрым, прадавалася салодкая вата, папкорн і іншыя прысмакі.
![img_9365.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/5e4/kzkz7x02nd9d3pf7sc1wx18b8x77bhet.jpg)
![img_9749.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/8e5/elxyrxv6n300fdmzywinpbisa6bflqdx.jpg)
Ды і дарослыя таксама не сумавалі. Сапраўдным упрыгожаннем свята стала яго музычная афарбоўка. Прыемныя эмоцыі і цудоўны настрой гасцям свята стваралі артысты Бераставіцкага цэнтра культуры і народнай творчасці, артыстка Моладзевага тэатра Зінаіда Фурор і суперфіналістка шоу “Х-Фактар Беларусь” Анастасія Краўчанка з Мінску, а таксама кавер-бэнд “Hit Hunter” з Гродна.
![img_9410.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/648/05uxqzmqsh830f6ggqgo1f01qb0li8ir.jpg)
![img_9788.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/224/k5l3139ovaiocztnof8y7ay74skb23ja.jpg)
![img_9790.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/10b/vd0pt9d0izainwghatpbc91ah23kwban.jpg)
Завяршыўся “Бульба-МЭБ” піратэхнічным шоу фантанаў і дыскатэкай пад адкрытым небам “Танцуй разам з намі!”
Жыхары Малой Бераставіцы дзеляцца ўражаннямі ад свята:
Тамара Канецкая з сынам Максімам:
— Свята нам вельмі падабаецца, для дзяцей тут сапраўдны рай! Яны ў захапленні ад атракцыёнаў і гульняў, ад пеннай вечарынкі і бясплатнага марожанага. А яшчэ цудоўны настрой падарылі ўсім канцэртныя выступленні як мясцовых артыстаў, так і знакамітых гасцей. Хочацца падзякаваць арганізатарам за добрую арганізацыю і прадуманую праграму, якая задаволіла, я думаю, усіх.
Эдвард Ражко:
— Хлебаробы заслужылі гэта свята сваёй нялёгкай працай на жніве, і сёння разам з імі святкуе ўвесь наш аграгарадок. Праграма вельмі насычаная, ёсць на што паглядзець і дарослым, і дзецям. Прыемным падарункам для ўсіх нас стала адкрыццё новай крамы, з шырокім асартыментам тавараў і даступнымі цэнамі. Цікава, ярка, весела – так праходзіць наш “Бульба-МЭБ”!

![img_9777.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/c75/8b4kz8w97uon0wxf1f6wx53ugz0qkdrw.jpg)
— Свята нам вельмі падабаецца, для дзяцей тут сапраўдны рай! Яны ў захапленні ад атракцыёнаў і гульняў, ад пеннай вечарынкі і бясплатнага марожанага. А яшчэ цудоўны настрой падарылі ўсім канцэртныя выступленні як мясцовых артыстаў, так і знакамітых гасцей. Хочацца падзякаваць арганізатарам за добрую арганізацыю і прадуманую праграму, якая задаволіла, я думаю, усіх.
![img_9784.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/819/u4hjujovryb918h44hr11elqljbueq38.jpg)