Навiны рэгiёна
У Шчучыне ў рамках праекта "Нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь" распачалі ствараць вышываную карту са славутасцямі Гродзеншчыны
10.03.2023
Навiны рэгiёна
![](https://grodno-region.gov.by/images/storage/news/010232_955728_big.jpg)
На Гродзеншчыне Шчучын абраны стартавай пляцоўкай для ажыццяўлення творчай задумкі.
Маштабны праект “Нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь”, які запусцілі па краіне з
падачы Цэнтральнага Камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры,
інфармацыі, спорту і турызму, зараз актыўна рэалізуецца і ў Шчучынскім
раёне, паведамляе dzyannica.by.
Адметна, што на Гродзеншчыне менавіта Шчучын абраны стартавай пляцоўкай для ажыццяўлення творчай задумкі. Аматары традыцыйнай вышыўкі з дапамогай сваіх чароўных ніцей і майстэрства “ажыўляюць” эскіз карты Гродзенскай вобласці з выявамі помнікаў архітэктуры, вырабаў традыцыйных рамёстваў і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, уласцівых для таго ці іншага рэгіёна.
![img_1359_4.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/caf/caf7c7673be4abdca35112a08bd9d9bf.jpg)
– Над эскізам карты Гродзенскай вобласці працавала знакаміты народны майстар Беларусі Алена Шунэйка з Гродзенскага АМЦНТ, а задача лепшых вышывальшчыц з рэгіёнаў перанесці малюнак на палатно, выкарыстоўваючы выключна традыцыйныя матэрыялы, – гаворыць загадчыца аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва РЦКіНТ Вольга Каранкевіч. – Місія складаная, але пачэсная. Гэта добра разумее наш калектыў. Працуем зладжана і дружна, каб своечасова і якасна ажыццявіць цікавую творчую задумку. Вельмі запатрабаванымі аказаліся тэхніка і высокі ўзровень майстэрства метадыста Таццяны Лебядзевіч. Асноўная частка работы даручана менавіта ёй. З Таццянай Юр’еўнай нават раяцца вышывальшчыцы з суседніх раёнаў, высока цэняць абласныя спецыялісты. Дарэчы, мы сваю старонку прадстаўляем выявай Маламажэйкаўскай царквы-крэпасці – помніка архітэктуры ХVІ стагоддзя і сапраўднай жамчужыны нашага краю. Больш таго, менавіта нам, шчучынцам, даверана адлюстраваць на карце Гродзеншчыны яшчэ і Лідскі ды Воранаўскі раёны, дзе ў вышыўцы паказаць унікальныя ўзоры тамтэйшага ткацтва.