Навiны рэгiёна
Выхаванцы дзіцячых садкоў горада Гродна з захапленнем знаёмяцца з сімваламі роднай краіны. Карэспандэнты «ГП» завіталі ў адну з устаноў і даведаліся, як праходзяць заняткі
15.05.2024
Навiны рэгiёна
Выхаванцы дзіцячага сада № 54 горада Гродна з цікавасцю вывучаюць беларускую мову, спасцігаюць нацыянальныя традыцыі.
У другую нядзелю мая ў нашай краіне
святкуюць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна
Рэспублікі Беларусь. Да знакавай падзеі старанна рыхтаваліся не толькі
дарослыя, але і маленькія беларусы. Напярэдадні свята мы наведаліся ў
госці ў дзіцячы садок № 54 горада Гродна, выхаванцы якога з цікавасцю і
задавальненнем вывучаюць беларускую мову, спасцігаюць нацыянальныя
традыцыі.
У пераліку асноўных формаў узаемадзеяння з дашкалятамі, якія пачынаюць паглыблена знаёміцца з дзяржаўнымі сімваламі, важнае месца займаюць музычныя заняткі, праца з дыдактычнымі і ілюстрацыйнымі матэрыяламі. Дзякуючы прафесіяналізму педагогаў, іх уменню зацікавіць дзяцей і далучыць іх да заняткаў, выхаванцы не толькі поўнасцю паглыбляюцца ў тэму і добра засвойваюць атрыманыя веды, але і праяўляюць ініцыятыву.
Музычны кіраўнік дзіцячага садка № 54 горада Гродна Кацярына Падгайчанка адзначыла, што патрыятычны складнік – адзін з асноўных у працы выхавальнікаў. Работа ў гэтым накірунку вядзецца ў цеснай сувязі ўсіх працаўнікоў дашкольнай установы. Галоўная задача – не проста прывіць дзецям любоў і павагу да роднай мовы, традыцыям беларускага народа, яго культуры, але і навучыць іх дакладна ведаць гісторыю і значэнне галоўных дзяржаўных сімвалаў Беларусі.
– Калі сцяг і герб – гэта адчувальныя рэчы і дзеці могуць іх убачыць, дакрануцца да іх, то гімн можна толькі пачуць. А таму падчас музычных заняткаў я намагаюся максімальна данесці да дзетак асноўны сэнс гэтага сімвала. Я тлумачу сэнсавую нагрузку слоў, мы разам вучым мелодыю, а пасля поўнасцю выконваем гімн. Безумоўна, вельмі прыемна як педагогу і грамадзяніну Беларусі бачыць, як маленькія патрыёты з замілаваннем самі спяваюць гімн, – расказала Кацярына Падгайчанка.
Пры гэтым, падкрэслівае музычны кіраўнік, дзеці добра ведаюць, калі і якім чынам неабходна выконваць гімн. І калі чуюць ужо добра знаёмую мелодыю – раўняюцца на сцяг і гучна падпяваюць. Адна з тых, хто найбольш гучна спяваў гімн падчас занятку, – шасцігадовая Аліса Грынцэвіч. Дзяўчынка расказала, што з задавальненнем наведвае заняткі па музыцы, таму што з маленства любіць спяваць.
– Мы вучылі гімн разам з Кацярынай Пятроўнай, і было не так складана. Яна расказала нам гісторыю трох сімвалаў, і цяпер мы ведаем, чаму сцяг мае такія колеры, а герб упрыгожаны кветачкамі, – падзялілася Аліса Грынцэвіч.
Па душы маленькім гродзенцам і практычныя заняткі. Так, у сярэдняй групе выхаванцы сваімі рукамі змайстравалі беларускія сцягі. У гэтым ім дапамагала іх выхавацель Юлія Данільчык.
– Такія заняткі дзецям заўсёды падабаюцца. Яны не толькі займаюцца цікавай справай, але і разумеюць сэнс свайго вырабу дзякуючы нашым з імі размовам. Паколькі сярэдняя група пакуль што не вывучае гімн поўнасцю, мы выкарыстоўваем іншыя формы работы. Напрыклад, разглядаем тэматычныя альбомы, выходзім на вуліцу, дзе дзеці бачаць нашу сімволіку, і мы абмяркоўваем яе важнасць, – патлумачыла Юлія Данільчык.
Акрамя гэтага, выхавацелі робяць напамін бацькам, каб яны таксама звярталі ўвагу дзяцей на размяшчэнне галоўных дзяржаўных сімвалаў на вуліцах горада, у пакоях і іншых месцах. Такім чынам адукацыйны працэс будзе найбольш прадуктыўным.