Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
Навiны рэгiёна

"Запланавана вялікая праграма". Ганна Лукашэнка расказала, якім будзе "Марафон адзінства" ў Гродне

13.01.2025
Навiны рэгiёна
Кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні "Марафону адзінства" Ганна Лукашэнка расказала, якім будзе марафон у Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Марафон адзінства" пройдзе ў Гродне 17-18 студзеня. Там у нас запланавана вялікая праграма. Як і ў іншых гарадах марафону, у Гродне мы стараемся дадаць нейкую сваю адметнасць. Будзе каля васьмі выстаў, мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі. Будзе вельмі цікавая сустрэча (у рамках праекта. - Заўвага БЕЛТА) "Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт" з Лідзіяй Міхайлаўнай Ярмошынай", - сказала Ганна Лукашэнка.

Акрамя таго, для жыхароў і гасцей горада пройдзе вячэрні канцэрт з удзелам блогераў і артыстаў "Марафону адзінства". Таксама ўвечары запланавана правядзенне акцыі "Гэта мая краіна".

"Мы запрашаем далучацца да мерапрыемстваў марафону. Думаю, людзям будзе на што паглядзець і аб чым пагаварыць", - дадала Ганна Лукашэнка.
Да спіса