Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
Навiны рэспублiкi

У Беларусі чакаецца рэкордны ўраджай збожжа - амаль 11 млн тон

26.10.2022
Навiны рэспублiкi
У Беларусі чакаецца рэкордны ўраджай збожжа - каля 11 млн т. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ў час міжнароднага форуму "Беларусь малочная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На бягучую дату беларускія аграрыі намалацілі 9,8 млн т збожжа з улікам рапсу. Ураджайнасць збожжавых павялічылася больш як на 5 ц/га да ўзроўню мінулага года. І мы чакаем рэкордны для Беларусі ўраджай - ён наблізіцца да 11 млн т", - сказаў Ігар Брыло.

У студзені-верасні 2022 года ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі склала Br23,9 млрд і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года ў супастаўных цэнах на 4,9 працэнта. "У асноўным гэта за кошт раслінаводства, але гэта добры плацдарм і для вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Мы бачым перспектывы павелічэння вытворчасці малака і мяса ўсіх відаў і, адпаведна, іх перапрацоўкі ўжо ў наступным годзе", - адзначыў міністр.

"Ва ўмовах нарастаючага ў свеце непакою наконт недахопу прадуктаў і росту цэн на сельгаставары атрыманы ўраджай дае магчымасць забяспечыць закладку прадукцыі ў стабілізацыйныя фонды пад поўную патрэбнасць унутранага рынку на міжсезонны перыяд, а таксама пастаўляць прадукцыю на сусветныя рынкі, дзе яна вельмі запатрабавана з-за яе высокай якасці", - рэзюмаваў Ігар Брыло.

Міжнародны форум "Беларусь малочная" праходзіць у Мінску 26-27 кастрычніка. Галоўныя тэмы форуму - як Беларусі ўмацаваць пазіцыі на сусветным малочным рынку і больш зарабляць на малацэ ва ўмовах санкцый, што пастаўляць у расійскія рэгіёны, за кошт чаго дыверсіфікаваць экспарт і імпарт, дзе шукаць новых пастаўшчыкоў абсталявання і ўпакоўкі, як аптымізаваць лагістыку. Кіраўнікі і галоўныя спецыялісты прадпрыемстваў абмяркуюць з вядучымі экспертамі і кіраўніцтвам галіны галоўныя рыначныя трэнды і звязаныя з імі задачы і магчымасці.

Да спіса