Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Афіцыйны партал
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
Навiны рэспублiкi

Жыллё, дарогі, сацыяльныя аб'екты. Якія праекты ўвайшлі ў дзяржаўную інвестпраграму на 2026 год

05.01.2026
Навiны рэспублiкi
Якія праекты ўвайшлі ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2026 год, расказаў журналістам міністр эканомікі Юрый Чабатар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнтам зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2026 год. Ключавыя напрамкі ўвязаны з рэалізацыяй прыярытэтаў будучай пяцігодкі. У праграму ўключана 62 аб'екты. Трэць сродкаў, крыху больш за Br1 млрд, будзе накіравана на будаўніцтва арэнднага жылля (430 тыс. кв.м). Яно будзе будавацца для найбольш запатрабаваных спецыялістаў, асабліва ў рэгіёнах, малых гарадах, сельскіх населеных пунктах", - адзначыў міністр.

Другі прыярытэт - развіццё дарожнай інфраструктуры. На будаўніцтва і рэканструкцыю рэспубліканскіх трас выдзеляць звыш Br680 млн. Прадугледжана ўзвядзенне двух мастоў (праз рэкі Мухавец і Вілія) і рэканструкцыя асобных участкаў дарог Р-46, Р-53, М-10.

"Яшчэ адзін важны напрамак - сацыяльная сфера. Плануецца будаўніцтва і рэканструкцыя шэрага бальніц у тым ліку анкалагічнага дыспансера ў Гродне, рэабілітацыйнага цэнтра ў Аксакаўшчыне", - расказаў Юрый Чабатар. Таксама сярод аб'ектаў праграмы - хірургічны корпус Брэсцкай абласной бальніцы, РНПЦ дзіцячай анкалогіі ў Бараўлянах, Нацыянальны мастацкі і Нацыянальны гістарычны музеі ў Мінску, Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці і інш.

Усяго на фінансаванне дзяржпраграмы з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена амаль Br3 млрд. З уключаных 62 аб'ектаў 21 прадугледжваецца ўвесці ў эксплуатацыю. Больш за 70 працэнтаў сродкаў накіруюць на рэалізацыю прыярытэтаў пяцігодкі. Такога прынцыпу, паводле слоў міністра, у рэспубліцы будуць прытрымлівацца і ў далейшым для дасягнення мэт праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

"Дзяржаўная інвестыцыйная праграма зведала важныя структурныя змяненні. Істотна павялічана будаўніцтва жылля, аб'ём сродкаў, што накіроўваюцца на будаўніцтва і рэканструкцыю рэспубліканскіх дарог", - адзначыў Юрый Чабатар.

У цэлым дзяржінвестпраграма накіравана на паляпшэнне якасці жыцця грамадзян, удасканаленне інфраструктуры, стварэнне новых рабочых месцаў, і, як вынік, забеспячэнне росту эканомікі і ўстойлівае развіццё краіны згодна з прыярытэтамі і стратэгічнымі задачамі дзяржавы.
Да спіса