Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным по белому
Белым по черному
Гродненский областной исполнительный комитет
Официальный портал
Главная / Новости / Новости региона
Новости региона

Песні, кераміка, пачастункі і добры настрой. У Гродне прайшло аб’яднанае свята-кірмаш “Масленіца па-гродзенску” і “Казюкі”

06.03.2023
Новости региона
На мерапрыемства з’ехаліся амаль 150 рамеснікаў з усёй Беларусі. Правесці разам Масленіцу і свята рамеснікаў «Казюкі», здавалася, будзе няпроста, але атрымалася выдатна. Шматлікія майстры, народныя спевы і масленічныя пачастункі – карэспандэнт “ГП” з галавой акунуўся ў атмасферу святкавання.

IMG_2882.JPG
IMG_2994.JPG

У цэнтры Савецкай плошчы размясціліся рамеснікі – іх прыехала больш за 150 чалавек. Гэта і не дзіва, таму што свята рамеснікаў праходзіць у Гродне на працягу 20 гадоў і палюбілася як жыхарам нашага горада, так і майстрам, якія прыязджаюць сюды з задавальненнем. У шматлікіх палатках былі вырабы на любы густ – з саломы, скуры, гліны, дрэва – вочы разбягаліся.  

Намеснік начальніка аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама Галіна Ераміновіч адзначыла, што падобныя мерапрыемствы праводзіць вельмі важна, таму што яны садзейнічаюць захаванню нашай спадчыны, народнага мастацтва, нацыянальных традыцый. 

IMG_3000.JPG - Сёння мы праводзім разам два традыцыйныя мерапрыемствы – кірмаш рамеснікаў і Масленіцу. Для таго, каб гэта атрымалася цікава, мы зрабілі ўніверсальны дэкор. Акрамя гораду майстроў у цэнтры плошчы, паабапал размясціліся масленічныя падворкі прадпрыемстваў і арганізацый горада. Арганізавана і алея дызайнерскіх лялек, - адзначыла Галіна Ераміновіч. 

IMG_2975.JPG
IMG_2979.JPG
IMG_2980.JPG
IMG_2883.JPG
IMG_2982.JPG

Працавала і спартыўная пляцоўка. Тыя, хто прымаў актыўны ўдзел у спаборніцтвах, у якасці прыза частаваліся салдацкай кашай. Дарэчы, на свяце было многа пляцовак, дзе ўсе жадаючыя маглі пасмакаваць гэтую смачную страву. 

Рамесніца Наталля Кірэйчук не першы год прымае ўдзел у кірмашы майстроў. 

IMG_2936.JPG - Я ўдзельнік народнага аматарскага аб'яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў «Гарадзенскі каларыт». Займаюся рамесніцтвам 8 год. Гэта вельмі складаная справа, таму што кожны выраб патрабуе індывідуальнага падыходу і вялікай колькасці часу. Бывае, на адну цацку ці  карціну патрачу дзень, а бывае і месяц. Калі прадстаўляю свае вырабы ў горадзе майстроў, то госці і жыхары Гродна заўсёды цікавяцца, а таксама актыўна набываюць іх, - расказала Наталля.

IMG_2949(1).JPG
IMG_2944.JPG

Усе пляцоўкі і лакацыі карысталіся поспехам. Аднак асабіста прываблівала пляцоўка выратавальнікаў. Тут была прадстаўлена дымавая шахта, дзе жадаючыя дапамагалі «ратаваць» рэчы і лялькі. Асаблівую цікавасць праяўлялі дзеці. 

IMG_2911.JPG
IMG_2912.JPG
IMG_2971.JPG
IMG_2974.JPG

Студэнт 4 курса ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Дунько прыйшоў на свята разам з сябрамі. 

IMG_2969.JPG - Я прыйшоў як госць і як удзельнік, бо ў ліку інтэрактыўных секцый арганізавана пляцоўка трох гродзенскіх універсітэтаў, дзе праходзіць забаўляльная праграма, а таксама раздача бліноў і гарбаты ўсім жадаючым. Увогуле студэнцкая моладзь з выкладчыкамі актыўна падтрымалі гэтае свята, - расказаў Андрэй. 

IMG_2927.JPG
IMG_2878.JPG
IMG_2946.JPG

Святочны настрой жыхарам і гасцям горада падчас свята дарылі сваімі песнямі і танцамі цудоўныя народныя калектывы горада і вобласці. 
К списку