Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Абласны фестываль-кірмаш хлебаробаў Гродзенскага рэгіёна "Дажынкі-2027" пройдзе ў Слоніме

29.09.2026
Навiны рэгiёна
У Карэлічах, дзе праходзяць абласныя "Дажынкі", перадалі эстафету раёну, які прыме свята ў наступным годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На галоўнай сцэне абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2026" у Карэлічах, дзе сёння ўшаноўваюць лепшых аграрыяў Гродзеншчыны, адбылася перадача эстафеты наступнай сталіцы абласнога свята хлебаробаў.

У 2027 годзе фестываль-кірмаш пройдзе ў Слоніме.

Дажыначны вымпел урачыста ўручылі старшыні Слонімскага райвыканкама Віталю Шулейку.

Свята ў Карэлічах прадаўжаецца. Наперадзе выступленні музычнага тэатра "Рада" з Гродна, арт-групы "Беларусы", групы "Аўра". Увечары на галоўную сцэну выйдзе хэдлайнер - расійская група "Бліскучыя".

Прадаўжаюць працаваць падворкі, фудкорты, выстаўкі. Завершыцца фестываль маштабным феерверкам.

Да спіса