17 верасня ў зале Гродзенскай абласной філармоніі прайшоў урачысты
сход, прысвечаны Дню народнага адзінства. На мерапрыемстве прысутнічалі
кіраўніцтва вобласці і горада, праваахоўных структур, парламентарыі,
выбраныя ад рэгіёна, ветэраны і моладзь. Перад гэтым каля падножжа
мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" адбыўся ўрачысты мітынг.
БЕЛТА