Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Алена Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама: "Дзень народнага адзінства – маладое свята, але ўжо стала народным"

04.10.2024
Навiны рэгiёна
Алена Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама: 

– Дзень народнага адзінства – гэта адметная дата ў гісторыі Беларусі, таму што тады адбылося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, якія былі раздзелены па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Гэта падзея сапраўды разрэзала "па-жывому" нашу краіну. У 1939 годзе адбылося ўз’яднанне беларускага народа. Лепш за ўсё пра гэта казаў Янка Купала: "Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі, больш з табою ўжо ніколі я не разлучуся". Гэтыя словы сапраўды важныя для нашай краіны. 

Пад Польшчай беларусы спазналі нягоды, уводзілася забарона на беларускасць, на мову, культуру і традыцыі. Ішло актыўнае і прымусовае апалячванне беларусаў. Гэта было вельмі балюча, але, нягледзячы на гэта, народ на Гродзеншчыне не губляў мары, надзеі на лепшую будучыню. Так і адбылося. Чырвоную армію віталі з радасцю. 

У гэтым годзе сапраўдны юбілей: 85 год, як беларускі народ жыве ў адзінай краіне. Гэта і ёсць самае лепшае. Дзень народнага адзінства – маладое свята, але ужо стала народным.
Да спіса