Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Апошні званок прагучаў у адной з лепшых гімназій Гродна

30.05.2025
Навiны рэгiёна
Урачыстая лінейка для вучняў 1-10-х класаў прайшла 30 мая ў гродзенскай гімназіі нумар 6 імя Ф.Э. Дзяржынскага. У 2024/2025 навучальным годзе ў гімназіі, якая ўваходзіць у тройку лепшых у абласным цэнтры, у 51 класе навучаліся 1294 хлопчыкі і дзяўчынкі. Ведамі з імі дзеляцца больш за сто педагогаў, 87 працэнтаў з якіх маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю.

На здымку: у гродзенскай гімназіі нумар 6 імя Ф.Э. Дзяржынскага.
Да спіса