Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Больш за 2 тыс. чалавек прайшлі па цэнтры Гродна ў "Шэсці пакаленняў"

07.07.2025
Навiны рэгiёна
Традыцыйным "Шэсцем пакаленняў" пачалося святкаванне Дня Незалежнасці ў Гродне. Больш за 2 тыс. чалавек прайшлі па цэнтры горада. Да мемарыяла савецкім воінам і партызанам у парку Жылібера ляглі кветкі ў гонар герояў, якія аддалі жыццё за свабоду і незалежнасць Беларусі. Таксама ў Гродне адбыўся ўрачысты мітынг, на якім старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў уручыў пасведчанні жыхарам рэгіёна, удастоеным занясення ў Кнігу славы Гродна. У цэнтры горада разгарнуліся тэматычныя пляцоўкі.
Да спіса