Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Даўгабудам у Лідскім раёне далі новае жыццё: што адкрылі і якія планы на «безнадзейныя» аб'екты

20.03.2023
Навiны рэгiёна
Асобныя будынкі і цэлыя заводы прастойвалi гадамі. У Гродзенскай вобласці працягваюць адраджаць аб'екты, на якія іншы і рукой махнуў бы. Асобныя будынкі і цэлыя заводы прастойвалi гадамі. Многія – яшчэ савецкая спадчына, калі думалі і рабiлi маштабна. Знайсці інвестара, зацікавіць і ўвесці ў гаспадарчы абарот – праца не аднаго года. Але ў Лідскім раёне менш чым за пяцігодку змаглi пазбавіцца ад некалькіх буйных «безнадзейных» аб'ектаў. Прычым за кошт удзелу беларускага бізнэсу.

Гандлёвы цэнтр у Лідзе працуе ўсяго тры месяцы, але гэта ўжо папулярнае месца адпачынку. Крамы, фудкорты, пляцоўкі для гульняў, салоны. Цяжка паверыць, што яшчэ з савецкіх часоў на гэтым месцы стаялі недабудаваныя цэхі завода «Ізатрон». Раней інвестары спрабавалі ўвесці iх ва ўжытак, але беспаспяхова –  аб'ект буйны, 30 тысяч кв. м., затратны. Удалося гэта бiзнэсмэну з Салігорска. Гараджане задаволены.

А ў прыгарадзе Ліды ўжо наводзяць чысціню на заводзе па выпуску прадукцыі з мяса індычкі – рыхтуюцца да адкрыцця. Два гады будынкі пуставалі. Бізнэс-банкрут у літоўскага гора-інвестара купілі беларусы, у цяперашніх умовах займацца харчовымi прадуктамi выгадна. Тым больш ніша вольная: індычка – прадукт для нашага стала новы, толькі набірае папулярнасць. Планы маштабныя – самім яе і вырошчваць, і перапрацоўваць. Калектыў у 150 чалавек, 15 фермаў, 70 тысяч галоў птушкі – кажуць, гэта толькі пачатак.

Пётр Краўчанка, уласнік прадпрыемства па вырошчванні і перапрацоўцы мяса індычкі: «Комплекс рассчитан на переработку и производство порядка 11-12 тысяч тонн мяса в год. На имеющихся у нас фермах мы можем вырастить и соответственно получить, переработав примерно половину. Соответственно наши мощности не загружены. И то, что не сделал прежний инвестор, мы хотим это реализовать. Речь идет о строительстве дополнительных примерно 15 ферм по выращиванию индейки и строительства у нас на территории комбикормового завода». 

З айчыннымі інвестарамі ў Лідзе працуюць ужо не першы год, iх адносiнамi да справы задаволены. Плюсы для раёна таксама відавочныя: каля 500 новых працоўных месцаў, падаткі ў казну, запатрабаваная прадукцыя. Сёння на Лідчыне не засталося буйных праблемных аб'ектаў. Таму ўзяліся за лішнія плошчы заводаў-гігантаў –  мадэрнізацыя вызваліла тысячы квадратных метраў цэхаў.

Ігар Квасоўка, першы намеснік старшыні Лідскага райвыканкама: «В прошлом году привлекли крупного предпринимателя, который занимается реализацией металла как оптом, так и в розницу, и он арендовал у данного завода производственное здание более тысячи кв.м. На самом деле, это большая кропотливая работа для того, чтобы найти инвестора, заинтересовать и убедить его, что лидская площадка привлекательна». 

На тое, што атрымаецца адрадзіць некалі слаўнае прадпрыемства «Лідабудканструкцыя», людзі ўжо і не спадзяваліся. Завод выпускаў папулярную прадукцыю з жалезабетону, але прыйшоў у заняпад і быў ліквідаваны. На таргах яго выкупілі свае ж – лідчане, прадаўцы будматэрыялаў. 50 тысяч кв.м. аддавалі аднім лотам – умова не напалохала. Зараз рыхтуюцца да сезона, запаўняюць склады – пачалі з самых хадавых матэрыялаў – тратуарнай пліткі, бетону, пліт перакрыцця.

Ігар Грос, заснавальнік кампаніі-ўладальніка Лідскага завода жалезабетонных вырабаў: «Антикризисный управляющий, который проводил здесь процедуру ликвидации, решил не дробить этот завод, и продать целиком со всем оборудованием, с оснасткой, с недвижимостью. И я когда прошел неоднократно с бывшими сотрудниками, со всеми, и увидел, что да –  на самом деле здесь можно достаточно быстро восстановить всю производственную часть и работу, принял решение купить это завод и возобновить производство». 

І такія поспехі, кажуць тут, – вынік сумеснай працы ініцыятыўных людзей і мясцовай улады. Справа не аднаго года, шмат у чым рызыкоўная – як любы бізнэс. Дапамагаць і далей, падставіць плячо, а часам i «правесці за руку» – каб нават на этапе запуску новага бізнэсу было лягчэй арыентавацца у кругазвароце праблемных пытанняў, працэдур узгадненняў і прыёмак.
АНТ
Да спіса