Беларусь і
Польшча павінны жыць як суседзі, дружна, развіваць эканамічныя адносіны.
Такім меркаваннем перад дыялогавай пляцоўкай "Рэаліі і перспектывы
беларуска-польскага супрацоўніцтва як аснова для міжрэгіянальнага
ўзаемадзеяння на сучасным этапе" падзяліўся з журналістамі генеральны
дырэктар завода "Бел-Пласт Інтэрнэшнл", першы намеснік старшыні
Асацыяцыі польскага бізнесу ў Беларусі Анатоль Вялікін, перадае
карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу падзякаваць Гродзенскаму абласному выканаўчаму камітэту за арганізацыю такога важнага, вельмі патрэбнага і карыснага мерапрыемства. Вельмі прыемна, што сабраліся вядучыя кампаніі Гродзенскай вобласці, і радасна, што прыехалі партнёры з Польшчы. Гэта абнадзейвае і дае ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Мы ўсе хочам, каб мы жылі як суседзі, дружна, працавалі, развівалі нашы эканамічныя адносіны", - сказаў Анатоль Вялікін.
Ён звярнуў увагу, што прадпрыемства, якім ён кіруе, з'яўляецца сумесным беларуска-польскім, якому 26 гадоў. "За гэтыя гады мы дабіліся вельмі вялікіх вынікаў. Мы з'яўляемся неаднаразовымі пераможцамі прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці, шэсць разоў - лаўрэаты прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь. Шмат розных у нас дасягненняў і ўзнагарод, і гэта прадпрыемства з замежным капіталам. Прыходзьце да нас, у нашу родную Беларусь, і працуйце з намі, толькі адна ўмова - працаваць трэба сумленна. Калі вы будзеце працаваць сумленна, то ўсе дарогі адкрыты для эканамічнага развіцця прадпрыемстваў", - сказаў Анатоль Вялікін.

Адказваючы на пытанне, ці адчула прадпрыемства праблемы ў сувязі з пагаршэннем адносін паміж краінамі, Анатоль Вялікін адзначыў, што, безумоўна, гэтыя праблемы існуюць. "Але мы прадаўжаем працаваць, знаходзім новыя рынкі збыту. Мы развіваемся, не стаім на месцы. Той, хто хоча працаваць, - той працуе, хто хоча - той шукае магчымасць. А хто не хоча - шукае прычыны, каб не працаваць і расказваць аб тых цяжкасцях, якія ўзніклі", - дадаў ён.

У мэтах актывізацыі беларуска-польскага супрацоўніцтва, устанаўлення новых і аднаўлення ўжо існуючых кантактаў прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін Гродзенскі аблвыканкам пры ўдзеле Асацыяцыі польскага бізнесу ў Беларусі арганізаваў дыялогавую пляцоўку "Рэаліі і перспектывы беларуска-польскага супрацоўніцтва як аснова для міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння на сучасным этапе".