Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Гэта клопат пра тых, хто прадоўжыць наш род. Лукашэнка пра ідэю будаўніцтва новай бальніцы ў Гродне

02.04.2024
Навiны рэгiёна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы на месцы будаўніцтва новай гарадской бальніцы ў Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што своеасаблівым пасланнем нашчадкам з'яўляецца не толькі тэкст, змешчаны ў капсулу, але і ўсе тыя шматлікія аб'екты, якія створаны, пабудаваны і мадэрнізаваны за гады незалежнасці. "Гэта пасланне ў будучыню", - сказаў ён.

"Мы хочам, каб беларусы жылі, заводзілі сем'і, вучыліся, працавалі, адпачывалі ў прыгожых, утульных і камфортных гарадах і сёлах. Робім усё, каб у кожнага была магчымасць атрымаць перш за ўсё дастойную адукацыю", - адзначыў Прэзідэнт.

Пры гэтым ствараць беларусам часам даводзіцца не дзякуючы, а насуперак жыццёвым акалічнасцям.

"Клопат пра дзяцей, унукаў, усіх, хто прадоўжыць наш род, усіх, хто прыйдзе пасля нас, - вось сутнасць сённяшняга моманту і сутнасць ідэі сённяшняга мерапрыемства", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён упэўнены, што праз 50-100 гадоў, улічваючы развіццё інфармацыйных тэхналогій, наступныя пакаленні будуць ведаць пра цяперашнія ўсё і нават больш. "Але ці будуць гэтыя веды ісцінай? Ці ўбачаць беларусы будучыні ў масіве інфармацыі нашы сапраўдныя намеры? Таму мы і пакідаем тут пасланне. У ім нашы шчырыя надзеі, і ўсе яны прадыктаваны імкненнем да міру і стварэння", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, гэта ўрачыстая цырымонія - яшчэ і пасланне суседнім з Беларуссю краінам. "Мы ж цяпер таксама капаем зямлю, як і яны, зусім побач з граніцай. Толькі мэты ў нас зусім розныя. Там капаюць акопы, траншэі супраць танкаў і іншага, павялічваюць расходы на ўдарныя ўзбраенні. А мы тут дзве трэці бюджэту рэгіёна накіроўваем на сацыяльную сферу. Мы хочам пабудаваць сваю мірную будучыню. Мы настроены толькі на стварэнне", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У Беларусі вялікія планы, і яны будуць рэалізаваны, канстатаваў кіраўнік дзяржавы. "Мы яшчэ з вамі нямала зробім, але галоўнае - мы павінны зрабіць так, каб нашы дзеці, абапіраючыся на тое, што зрабілі мы, зрабілі больш. Мы павінны нашым дзецям зрабіць невялікі задзел", - сказаў Прэзідэнт.
Той аб'ект аховы здароўя, які цяпер пачынаюць будаваць у Гродне, Аляксандр Лукашэнка назваў аб'ектам стратэгічнага значэння з гібкім функцыяналам. Гэта значыць, прадугледжваецца, што там будуць чатыры крылы, кожны з якіх у выпадку неабходнасці можна ізаляваць. Такім чынам улічаны вопыт работы медыцынскіх устаноў у пандэмію каранавіруса.

"Усё прадумана: сучасныя ўмовы, зручны доступ для жыхароў суседніх рэгіёнаў", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.
Да спіса