Абласны патрыятычны
відэачэлендж "Імёны Перамогі" стартуе напярэдадні 80-годдзя Вялікай
Перамогі ў бібліятэках Гродзенскай вобласці, паведамілі карэспандэнту
БЕЛТА ў абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага.
"Наша
мэта - расказаць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, чые імёны звязаны з
Прынёманскім краем: пра тых, хто тут нарадзіўся, жыў, працаваў, хто
абараняў і вызваляў Гродзеншчыну, загінуў у баях і пахаваны на нашай
зямлі. Мы хочам успомніць пра тых, чые ратныя подзвігі вядомы і
шануюцца, даведацца больш пра іх жыццё, пра тое,як захоўваецца памяць,
адкрыць новыя імёны людзей, якія сваёй мужнасцю на фроце, самаадданай
працай у тыле набліжалі доўгачаканую Перамогу", - расказала намеснік
дырэктара абласной бібліятэкі Надзея Давыдзік.
Расказы пра
подзвігі і лёсы землякоў, воінаў, якія дапамогуць лепш даведацца пра
гісторыю малой Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стануць часцінкай
агульнай гісторыі нашага беларускага народа, адзначылі ў бібліятэцы.
Удзельнічаць у відэачэленжы могуць не толькі бібліятэкары, але і чытачы,
школьнікі, моладзь, ветэраны. Для гэтага трэба падрыхтаваць відэазапісы
з расказамі пра партызанаў, працаўнікоў тылу, дзяцей вайны і ўсіх
іншых, хто ўнёс свой уклад у барацьбу з фашыстамі. Відэа трэба
размясціць на сайтах бібліятэк вобласці і прыслаць у абласную
бібліятэку, дзе іх аб'яднаюць у агульным праекце "Імёны Перамогі".
Да спіса