Новы дыягнастычны корпус абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра
адкрылі ў Гродне. У склад корпуса ўваходзяць: прыёмнае аддзяленне з
трыма дыягнастычнымі ложкамі, экспрэс-лабараторыя, кабінет КТ, кабінет
МРТ, рэнтген-аперацыйная, вучэбныя пакоі для размяшчэння кафедры
медыцынскага ўніверсітэта. Арганізаваны ўдасканалены прыёмны пакой з
трыма дыягнастычнымі ложкамі, аснашчанымі ўсім неабходным для экстраннай
дапамогі пацыентам. Ва ўрачыстай цырымоніі прыняла ўдзел старшыня
Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
На здымку: чырвоную стужачку
перарэзалі галоўны ўрач Гродзенскага абласнога клінічнага
кардыялагічнага цэнтра Андрэй Янушка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля
Качанава, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, генеральны
дырэктар ААТ "Гроднапрамбуд" Сяргей Шарэйка.
Да спіса