Першага ў Гродзенскай вобласці вадзіцеля, які перавёз 3 тыс. т
збожжа, ушаноўвалі ў ААТ "Чарлёна". Галоўны герой Аляксандр Каранеўскі ў
гаспадарцы працуе 17 гадоў, 14 з іх - за рулём камбайна. З часам
перасеў на МАЗ і некалькі гадоў працуе на адвозе збожжа новага ўраджаю.
Таксама заслужаныя ўзнагароды ўручылі перадавікам уборачнай. 29 ліпеня
мясцовыя хлебаробы пачалі ўборку азімай пшаніцы, у бліжэйшай перспектыве
- азімае трэцікале.
На здымку: вадзіцель-трохтысячнік Аляксандр Каранеўскі.
Да спіса