Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дзяржаўных узнагарод удастоены 62
прадстаўніка розных галін дзейнасці. Адпаведны Указ №97 Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 красавіка.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую
працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў,
смеласць i рашучасць, праяўленыя пры выратаванні людзей у час пажару,
заслугі ў воінскай службе i ахове дзяржаўнай граніцы, значны асабісты
ўклад у забеспячэнне законнасці i ўмацаванне правапарадку, развіццё
будаўнічай галіны, грамадзянскай авіяцыі, дарожнай гаспадаркі, рэальнага
сектара эканомікі i знешнеэканамічных сувязей, удасканальванне
банкаўскай i падатковай сістэм, заканадаўства ў галіне кіравання
дзяржаўнай маёмасцю, выдатныя дасягненні ў сферы адукацыі, аховы
здароўя, навукі, культуры i мастацтва. Сярод узнагароджаных –
прадстаўнікі Гродзеншчыны.
Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны:
- Іван Якімавіч Міско, мастак-скульптар, член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.
Медалём за “За адзнаку ў воінскай службе” ўзнагароджаны:
- Віктар Іванавіч Дзюрдзь, старшы тэхнік – начальнік аддзялення
інжынерна-дарожнай групы цэнтра інжынернага забеспячэння 16-й
пагранічнай групы пагранічнай службы, старшы прапаршчык;
- Аляксандр Аляксандравіч Ільенка, начальнік аддзела планавання i
службы войскаў 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы, падпалкоўнік;
- Валерый Антонавіч Пазднякоў, памочнік начальніка пагранічнага
атрада – начальнік аддзялення пагранпрадстаўнічай дзейнасці i
міжнароднага супрацоўніцтва 18-га пагранічнага атрада пагранічнай
службы, падпалкоўнік.
Медалём “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы” ўзнагароджаны:
- Алег Уладзіміравіч Давыдзік, начальнік аддзела камплектавання i
ўліку асабовага складу 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы,
падпалкоўнік;
- Раман Іванавіч Куель, старшы тэхнік пагранічнай заставы 18-га пагранічнага атрада пагранічнай службы, старшы прапаршчык;
- Сяргей Фёдаравіч Пашкевіч, начальнік пагранічнай заставы 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы, капітан;
- Ігар Міхайлавіч Сцяпура, кантралёр аддзялення пагранічнага кантролю
16-й пагранічнай групы пагранічнай службы, старшы прапаршчык;
- Аляксандр Станіслававіч Чарноў, старшы тэхнік пагра-нічнай заставы
18-га пагранічнага атрада пагранічнай службы, старшы прапаршчык.
Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны:
- Людміла Аляксандраўна Герасіменка, намеснік начальніка аддзела
пракуратуры Гродзенскай вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону
судовых рашэнняў па крымінальных справах, старшы саветнік юстыцыі;
- Пётр Яўгеньевіч Красько, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Ваўкавыскага рай-выканкама;
- Ніна Кірылаўна Шумайлава, бухгалтар аддзялення харчовага забеспячэння аддзела тылу 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы.