Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Працягваюцца рэстаўрацыйныя працы на царкве Раства Прасвятой Багародзіцы ў Мураванцы

09.01.2023
Навiны рэгiёна
Абнаўленне працягваецца нягледзячы на капрызы надвор’я.

Нягледзячы на капрызы надвор’я, працягваецца абнаўленне царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў Мураванцы, паведамляе dzyannica.by. Рэстаўрацыйныя працы на аб’екце выконваюцца супрацоўнікамі мінскай кампаніі – ТАА “СМП-128”.

 

Як адзначыў непасрэдны вытворца работ на аб’екце Міхаіл Хілько, аб’ёмы першага пускавога комплексу ўжо выкананы, аднак падчас грунтоўнага абследавання царквы выявілася значна больш пашкоджаных элементаў, чым меркавалася.

 

– Першапачаткова праектам рэстаўрацыі планавалася замена сямідзесяці цаглін, – кажа Міхаіл Хілько. – Па факце замяніць трэба каля пяцісот разбураных элементаў. Справа ў тым, што гэтыя цагліны пашкоджаны больш, чым на палову сваёй таўшчыні, таму ўжо не могуць эфектыўна выконваць нясучую функцыю. Астатнюю цэглу мы ачысцілі ад моху і рэшткаў цэменту, а таксама апрацавалі яе спецыяльнымі ўмацоўваючымі растворамі.

 

Зараз працягваецца рэстаўрацыя тынкоўкі гладкіх сцен і карнізаў. На даху вядзецца рамонт прымыканняў да вежаў. Таксама аднаўляецца гістарычная дахоўка на карнізах і парапетах. Рэстаўратары ўжо скончылі працы над бакавымі сценамі, завяршаюць абнаўленне фасада і выконваюць работы на алтарнай частцы царквы.

 

Зімовае надвор’е ўскладніла працу рэстаўратараў, аднак не спыніла яе. Міхаіл Хілько расказаў, як атрымліваецца даваць рады ўздзеянню марозу на будаўнічы працэс:

 

– Для таго, каб працаваць у мінусавыя тэмпературы, мы стварылі цяпляк – гэта двайная плёнка, якая нацягнута па ўсім перыметры рыштаванняў і праграваецца спецыяльнай пушкай. Па сутнасці гэтая сістэма нагадвае парнік.
Да спіса
08.06.2024 / Навiны рэгiёна
Чараўніцы-каравайніцы і незвычайныя абрады сватаўства. Чым здзіўлялі тэматычныя пляцоўкі абласцей Беларусі на беларускім падворку
08.06.2024 / Навiны рэгiёна
Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч: "Фестываль у Гродне з'яўляецца яскравым прыкладам, як неабходна жыць і працаваць разам дзеля адной мэты"
08.06.2024 / Навiны рэгiёна
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Аляксандр Румак: "Фестываль паказвае, што шматнацыянальны беларускі народ жыве адной сям'ёй"
15.05.2024 / Навiны рэгiёна
Выхаванцы дзіцячых садкоў горада Гродна з захапленнем знаёмяцца з сімваламі роднай краіны. Карэспандэнты «ГП» завіталі ў адну з устаноў і даведаліся, як праходзяць заняткі
26.04.2024 / Навiны рэгiёна
Рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» пройдзе 27 красавіка ў Гродне