Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Рэгіянальнае свята народнай творчасці «Ад прадзіва да ткацтва» адбудзецца ў Гродна 10 чэрвеня

05.06.2023
Навiны рэгiёна
Аб гэтым расказала намеснік дырэктара Гродзенскага метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.

Свята пройдзе 10 чэрвеня на пляцоўцы каля Гродзенскага метадычнага цэнтра народнай творчасці. Мерапрыемства прымеркавана да Года міру і стварэння і праходзіць у рамках рэалізацыі гранта Прэзідэнта па адраджэнні ў сучасных умовах народных тэхналогій традыцыйнага ткацтва на Гродзеншчыне.

Самабытнае народнае мастацтва Панямоння займае пачэснае месца ў скарбонцы беларускай традыцыйнай культуры. Яно прадстаўлена ткацтвам падвойных дываноў, белаўзорыстых ручнікоў, каляровых узорных посцілак і дываноў, а таксама мастацкіх габеленаў.

0-02-05-8e87515483ee633bfee2c41ad2478b85c8bdc1a48df6458ce444899615dd839e_51a00a8102a16be4.jpg

0-02-05-a7f097c55d612bd6f9997c018bb646abeaac530448a1bdc8a88a1bb4fcf3abd2_c86201cb65ebc6df.jpg

Як расказалі ў Гродзенскім метадычным цэнтры народнай творчасці, свята аб’яднае знакамітых ткачых з усёй вобласці, якія не пакідаюць спрадвечнага жаночага занятку, рупліва і грунтоўна засвойваюць мясцовыя традыцыі па-сапраўднаму народнага рамяства – ткацтва.

Сёння для большасці з нас ткацтва стала цікавым захапленнем. У аддзелах рамёстваў і традыцыйнай культуры раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці Гродзенскай вобласці працуюць таленавітыя майстры, дзейнічаюць гурткі і праводзяцца майстар-класы па навучанні гэтаму рамяству. На нашым свяце будзе магчымасць сесці за сапраўдныя народныя кросны, выткаць невялікую палоску тканіны або паспрабаваць з нітак змайстраваць пояс ці тэкстыльную стужачку. У кожнага з прысутных будзе цудоўная магчымасць апрабаваць свае сілы ў гэтым рамястве разам з нашымі шаноўнымі майстрамі, – адзначыла намеснік дырэктара Гродзенскага метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.

Да спіса