У аснове другой па значнасці паэмы знакамітага беларускага аўтара Якуба Коласа ляжыць гісторыя аб ўзаемасувязі мастацтва і наваколля. «Сымон-музыка» – гісторыя юнака, скрыпача-самавука з беднай сям'і. Ён вандруе па свеце ў пошуках лепшай долі.
На прыкладзе галоўнага героя Сымона аўтар паказвае тры варыянты жыццёвага шляху творчага чалавека. Першы – быць вольным, але ўразлівым музыкам. Другі – трапіць пад заступніцтва ўплывовага гаспадара, які будзе аберагаць і шчодра плаціць, але пры гэтым “заказваць музыку”. Трэці – пайсці сцяжынкай прыдворнага блазна.
Спектакль аб непрастым жыццёвым выбары, з якім часам сутыкаюцца маладыя людзі “Гарадзенская надзея” ставіць з 2015 года. Як расказала мастацкі кіраўнік Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры Ганна Сафронава, ён будзе цалкам на беларускай мове.
– Рэжысёр пастановы, актрыса тэатру лялек Наталля Дацэнка вырашыла не адыходзіць ад тэксту арыгінальнай паэмы. Спектакль традыцыйна будзе зроблены цалкам на беларускай мове, каб папулізаваць выкарыстанне роднай мовы ў паўсядзенным жыцці. Усіх гасцей чакаюць непаўторны вакал, харэаграфія, сцэнічная пластыка і музычнае суправаджэнне. Пастанова асабліва зацікавіць школьнікаў, якія зараз праходзяць творы Якуба Коласа на ўроках літаратуры, – патлумачыла Ганна Сафронава.
Кошт квіткоў на выступленне тэатра “Гарадзенская надзея” – 6 рублёў. Падзея адбудзецца па адрасе: вуліца Дзяржынскага, 1. Па даведкі звяртайцеся па тэлефоне 62-00-94.
У ТЭМУ
Тэатр “Гарадзенская надзея” быў створаны ў 2006 годзе, а ў 2010 годзе атрымаў званне “народнага”. Музычна-драматычны тэатр пад кіраўніцтвам Алега Саладухі з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх тэатральных конкурсаў. Некаторыя выпускнікі яго трупы, якая складаецца са школьнікаў і студэнтаў, зараз навучаюцца ў тэатральных вну Масквы, а таксама Санкт-Пецярбурга.