Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

У Беларусі намалацілі больш за 3,6 млн тон збожжа

31.07.2026
Навiны рэгiёна
У Беларусі намалацілі больш за 3,6 млн тон збожжа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 31 ліпеня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 3647 тыс.т, і гэта амаль на паўтара мільёна больш, чым на аналагічную мінулагоднюю дату, адзначылі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая - 1017 тыс. т, што амаль у два разы больш, чым на аналагічную дату мінулага года, Мінская - 795 тыс. т, Гродзенская - 692 тыс. т, Гомельская - 560 тыс. т, Магілёўская - 358 тыс. т, Віцебская - 225 тыс.т.
Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на плошчы 1027 тыс. га, што складае 42% ад агульнай плошчы ў памеры 2432 тыс. га
Выцераблена лёну на 30 тыс. га, што складае 70% запланаванай плошчы. "Церабленне лёну ідзе тэмпамі, якія больш чым у два разы перавышаюць мінулагоднія, дынаміка захоўваецца ўсімі абласцямі", - адзначылі ў прэс-службе.
У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа - 88 тыс. т (13% ад плана 663 тыс. т), алейнага семя рапсу - 65 тыс. т (65% ад плана 100 тыс. т), піваварнага ячменю - 25 тыс. т (29% ад плана ў памеры 86 тыс. т).
Скошана траў другім укосам на плошчы 711 тыс. га (70% ад плана).
Нарыхтавана сена 435 тыс. т (61% ад плана), сіласу - 356 тыс. т (больш за 1% ад плана), травяных кармоў - 3416 тыс. т (34% ад плана), сенажу - 1151 тыс. т (77% ад плана).
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу - 189 тыс. т дзеючага рэчыва (110% да плана).
Да спіса