Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла юбілейная “Купалаўская дыктоўка”. Да акцыі далучыліся і замежныя ўдзельнікі

21.02.2023
Навiны рэгiёна
У гэтым годзе "Купалаўская дыктоўка" адзначае свой пяцігадовы юбілей.

Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды гэтага свята ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы напісалі традыцыйную “Купалаўскую дыктоўку”, якая ў гэтым годзе адзначае свой пяцігадовы юбілей. Варта адзначыць, што дыктоўка прымеркаваная да дня нараджэння Купалаўскага ўніверсітэта: 22 лютага яму споўніцца 83 гады.

Яшчэ адной адметнасцю сённяшняга мерапрыемства з’яўляецца тое, што разам з купалаўцамі дыктоўку пісалі і замежныя ўдзельнікі цераз платформу ZOOM. Сярод іх прадстаўнікі Пасольстваў Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, у Ізраіле, у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам, Казахстане, Кыргызстане, Індыі, ва Узбекістане, Таджыкістане, Стамбуле, Ганконгу. Таксама сярод удзельнікаў – філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава.

Як адзначае першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі, пісаць “Купалаўскую дыктоўку” ў Дзень роднай мовы ўжо стала добрай традыцыяй ва ўніверсітэце.

0W1A4755.JPGСёлета нашай дыктоўцы спаўняецца пяць год, і вельмі цешыць тое, што да нас далучыліся і прадстаўнікі Беларусі ў замежных краінах. Напрыклад, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, дзе ў трох універсітэтах адкрыты Цэнтры вывучэння Беларусі і адукацыйныя праграммы па вывучэнню беларускай мовы. Гэта нашыя сябры, якім падабаецца беларуская мова, якія знаёмы са спадчынай Янкі Купалы і з задавальненнем далучаюцца да напісання “Купалаўскай дыктоўкі”. Штогод мы пішам пра нашу краіну, яе шчырых жыхароў, якія сваёй руплівай працай ствараюць нешта новае і важнае, – сказаў Аляксандр Карэўскі.

0W1A4780.JPG
0W1A4787.JPG
0W1A4790.JPG

“Купалаўскую дыктоўку” пісалі адразу ва ўсіх карпусах універсітэта, а таксама ў каледжах. У кожнай установе налічвалася каля 100 удзельнікаў акцыі. Лісты з дыктантам былі адпраўлены і ў раёны, дзе таксама праводзілася ўсеагульная дыктоўка.

Адказная місія сёння была ў Аляксандры Матачкінай-Радковіч, аспіранткі ГрДУ імя Янкі Купалы і настаўніцы беларускай мовы. Менавіта яна дыктавала тэкст купалаўцам і тым, хто далучыўся да дыктоўкі па відэа.

Александра Радкович.JPG“Купалаўская дыктоўка” – гэта сімвал аб’яднання вялікай купалаўскай сям’і: беларусаў, калег, сяброў, суайчыннікаў, якія жывуць не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Сёлета тэкст прысвечаны нашай Радзіме. Гэта тэкст беларускага пісьменніка Янкі Сіпакова, які мае сімвалічную назву “Ліст да Радзімы”. Гэты тэкст – своеасаблівае натхненне і праява любові да роднага краю. Сам па сабе тэкст нескладаны. Самае галоўнае – удумацца ў сэнс слоў, сказаных аўтарам, і тады ўсе будзе лёгка, – рассказала Аляксандра Матачкіна-Радковіч.

0W1A4798.JPG
0W1A4804.JPG

Яшчэ адна з удзельніц дыктоўкі – Ангеліна Янкелайць – студэнтка беларускай філалогіі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Дзяўчына падзялілася, што для яе вялікі гонар быць часткай такой маштабнай падзеі.

Ангелина Янкелайть.JPGЯ вучуся па спецыяльнасці "Беларуская філалогія", таму для мяне сёння сапраўднае свята. Я звязала свой лёс з роднай беларускаё мовай, таму што шчыра люблю яе і захапляюся ей. Асобна хочацца падзякаваць нашым выкладчыкам, якія кожны дзень адкрываюць нам таямніцы роднай мовы, вучаць нас любіць і паважаць сапраўдны скарб нашага народа. Як гаварыў Францыск Скарына: “Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў”, – адзначыла Ангеліна Янкелайць.
Да спіса