У Гродне да Дня машынабудаўнікоў з'явіўся новы мурал. Стрыт-арт пад назвай "Стальны характар, пяшчотнае сэрца" размясціўся на тарцы будынка Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і прысвечаны Году беларускай жанчыны. У цэнтры кампазіцыі - партрэт дзяўчыны. Яна прадстаўлена ў вобразе работніка прадпрыемства - у касцы, рабочай форме, з чарцяжамі ў руках.
На здымку: новы мурал "Стальны характар, пяшчотнае сэрца".