Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

У Гродне стартавалі абласныя спаборніцтвы энергетыкаў на званне "Лепшы па прафесіі"

17.06.2026
Навiны рэгiёна
На вучэбна-трэніровачным палігоне філіяла "Гродзенскія электрычныя сеткі" РУП "Гроднаэнерга" праходзяць абласныя спаборніцтвы брыгад па рамонце і абслугоўванні паветраных ліній электраперадачы напружаннем 35 кВ і вышэй. У спаборніцтвах удзельнічаюць 4 каманды з філіялаў электрычных сетак прадпрыемства - Гродзенскіх, Ваўкавыскіх, Лідскіх і Ашмянскіх. У складзе кожнай брыгады - майстар, тры электраманцёры (адзін з іх - вытворца работ) і аператар беспілотнага лятальнага апарата. Вынікі спаборніцтваў падвядуць 19 чэрвеня.
Да спіса