Кіраўнік рабочай групы
па арганізацыі і правядзенні "Марафону адзінства" Ганна Лукашэнка
расказала, якім будзе марафон у Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Марафон
адзінства" пройдзе ў Гродне 17-18 студзеня. Там у нас запланавана
вялікая праграма. Як і ў іншых гарадах марафону, у Гродне мы стараемся
дадаць нейкую сваю адметнасць. Будзе каля васьмі выстаў, мерапрыемствы
ва ўстановах адукацыі. Будзе вельмі цікавая сустрэча (у рамках праекта. -
Заўвага БЕЛТА) "Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт" з Лідзіяй
Міхайлаўнай Ярмошынай", - сказала Ганна Лукашэнка.
Акрамя таго,
для жыхароў і гасцей горада пройдзе вячэрні канцэрт з удзелам блогераў і
артыстаў "Марафону адзінства". Таксама ўвечары запланавана правядзенне
акцыі "Гэта мая краіна".
"Мы запрашаем далучацца да
мерапрыемстваў марафону. Думаю, людзям будзе на што паглядзець і аб чым
пагаварыць", - дадала Ганна Лукашэнка.
Да спіса