Усяго пад збожжавыя культуры на Гродзеншчыне адведзена каля 300 тысяч гектараў.
Уборка збожжавых культур амаль
завяршылася. Набірае тэмпы ўборка кукурузы на зерне, актыўна прыбіраюцца
бурак і яблыкі. Падрабязней пра сельскагаспадарчыя работы расказаў
намеснік начальніка ўпраўлення раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Андрэй Сацішур. Нагадаем, усяго пад збожжавыя культуры на Гродзеншчыне адведзена каля
300 тысяч гектараў. Ужо ўбрана 99,8 працэнта ад плана. Крыху замарудзілі
працэс уборкі грэчка і проса. Набірае тэмп уборка кукурузы на зерне.
Ужо прыбрана больш 2,8 тысячы гектараў. Валавы збор складае амаль 29,8
тысячы тон, а ураджайнасць – 105 цэнтнераў з гектара.
Акрамя гэтага, аграрыі актыўна прыбіраюць цукровы бурак. Яго сеюць і
асобныя сельскагаспадарчыя арганізацыі, і цукровыя камбінаты. Так, у
гаспадарках сельскагаспадарчых арганізацый вобласці пад бурак адведзена
амаль 30 тысяч гектараў. На сённяшні дзень убрана ўжо 11,6 тысячы
гектараў, або 39 працэнтаў ад плана. Накапана каля 655 тысяч тон, а
ўраджайнасць складае 566 цэнтнераў з гектара. На цукровыя камбінаты і
прыёмнікі ўжо адвезена каля 550 тысяч тон буракоў.
– Цукровымі камбінатамі пасеяна прыблізна 3 тысячы гектараў. Ужо
прыбрана 965 гектараў – або 32 працэнта ад плана. Накапана амаль 33
тысячы тон бурака пры ўраджайнасці 341 цэнтнер з гектара. Сярэдняя
цукрыстасць бурака па вобласці (па сельскім гаспадаркам і цукровым
камбінатам разам) складае 15,88 працэнта, – расказаў Андрэй Сацішур.
Дарэчы, па хуткасці ўборкі цукровага бурака сярод сельскагаспадарчых
прадпрыемстваў вобласці ў лідарах Дзятлаўскі (65 працэнтаў), Смаргонскі
(58 працэнтаў) і Навагрудскі (52 працэнта) раёны. Найбольшая
ўраджайнасць цукровага бурака дасягнута ў Гродзенскім раёне – 731
цэнтнер з гектара.
Акрамя гэтага, аграрыі актыўна прыбіраюць семечкавыя культуры. Большую
частку з іх на Гродзеншчыне складаюсь яблыкі. Усяго ўборцы падлягае 1449
гектараў. Ужо ўбраны 871 гектар, або 60 працэнтаў. Сабрана каля 5,7
тысячы тон пладоў пры ўраджайнасці 66 цэнтнераў з гектара.
Большая частка тэрыторый, дзе пасаджаны семечкавыя культуры,
знаходзіцца ў Гродзенскім, Ваў-кавыскім і Шчучынскім раёнах. Дарэчы,
найбольшая ўраджайнасць яблыкаў у Гродзенскім раёне – 181 цэнтнер з
гектара.