Этнаканфесійныя адносіны ў Гродзенскай вобласці характарызуюцца
стабільнасцю, тэлерантнасцю і
канструктывізмам.
У красавіку 2025 г. на
пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама разгледжана пытанне “Аб рабоце па
забеспячэнні выканання рэлігійнымі арганізацыямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб
свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” і перарэгістрацыі рэлігійных
абшчын”. У рабоце выканкама прыняў удзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і
нацыянальнасцей Румак А.А.
Рэлігійная палітра Гродзеншчыны разнастайная. У вобласці ажыццяўляюць
рэлігійную дзейнасць 484 рэлігійныя арганізацыи 14 канфесій. Дзейнічае 455 рэлігійных абшчын,
размешчана 539 культавых будынкаў.
Функцыянуюць таксама Мінская
вышэйшая духоўная семінарыя, Гродзенская Рымска-каталіцкая вышэйшая духоўная
семінарыя, духоўная навучальная ўстанова “Тэалагічны каледж імя святога
Казіміра” Гродзенская дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы
Беларусь, 8 праваслаўных братэрстваў і сястрынстваў, 7 праваслаўных і 3
каталіцкія манастыры, 6 абласных і рэспубліканскіх рэлігійных аб'яднанняў і
дабрачыннае каталіцкае аб'яднанне
“Карытас”. Рэлігійную дзейнасць ажыццяўляюць 554 свяшчэннаслужыцеля і іншых
служыцеляў культа, з іх 18 замежныя грамадзяне.
Вялікая ўвага з боку святароў працягвае надавацца рабоце з дзецьмі. У Гродзенскай вобласці дзейнічае 266 нядзельных школ розных канфесій.
На Гродзеншчыне паміж органамі ўлады і рэлігійнымі арганізацыямі
склаліся канструктыўныя ўзаемаадносіны.
Ажыццяўляецца супрацоўніцтва з шэрагам рэлігійных канфесій у справе захавання
маральнасці ў грамадстве, духоўным выхаванні людзей, пераадольванні негатыўных
сацыяльных з'яў, ахове і аднаўленні гісторыка-культурнай спадчыны, павышэнні сацыяльнай значнасці інстытута шлюбу і сям'і і інш. У 2025 годзе вернікамі праваслаўнай і каталіцкай канфесій
па тэрыторыі вобласці праведзена 12 хрэсных хадоў (у выглядзе масавых
мерапрыемстваў).
Штогод у гаррайвыканакамах
адбываюцца сустрэчы кіраўніцтва органаў выканаўчай улады з духавенствам. У
ходзе сустрэч свяшчэннаслужыцелі атрымліваюць інфармацыю аб выніках дзейнасці
органаў улады і працоўных калектываў, з імі абмяркоўваюцца пытанні супрацоўніцтва.
Пытанні рэгулявання канфесійных адносін і кантролю за
выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях у 2025
годзе былі разгледжаны на пасяджэннях Бераставіцкага, Астравецкага і
Свіслацкага райвыканкамаў.
Органы ўлады, прадпрыемствы і арганізацыі вобласці, па меры магчымасці,
аказваюць дапамогу рэлігійным арганізацыям у вырашэнні рознага роду праблем. Напрыклад,
на аснаванні падпункта 2.1. пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25
лютага 2011 г. № 72 «О некоторых вопросах регулирования цен (тарифов) в
Республике Беларусь» рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
тарыфы на паслугі па цеплазабеспячэнню і водазабеспячэнню і водаадвядзенню
ўстаноўлены для рэлігійных арганізацый на ўзроўні тарыфаў для насельніцтва. Рэлігійныя
арганізацыі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь од 1 снежня 2005 г. № 571
вызвалены ад падаткаў на зямлю і нерухомасць.
У вобласці таксама ажыццяўляецца
работа па рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай
Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой. Прыярытэтнымі напрамкамі супрацоўніцтва былі і застаюцца
маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, духоўная адукацыя, культура і
творчая дзейнасць.
У маі 2025 года на базе Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра прайшоў семінар на тэму: «Дзяржава і Царква. На варце традыцый і маральных каштоўнасцей беларускага грамадства», у працы якога прынялі ўдзел: старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргеенка І.П., Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Румак А.А., старшыня Гродзенскага аблвыканкама Караеў Ю.Х., міністр культуры Рэспублікі Беларусь Чарнецкі Р.І., міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Іванец А.І., дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і інш. Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся тэмы: "Духоўна-маральныя каштоўнасці як аснова паступальнага развіцця грамадства", «Захаванне міжканфесіянальнага міру як прыярытэт дзяржаўнай палітыкі», «Інфармацыйная прастора і яе роля ва ўмацаванні маральных арыенціраў».
Работа ва ўстановах адукацыі будуецца на падставе
палажэння "Аб парадку, умовах, змесце і формах узаемадзеяння ўстаноў
адукацыі з рэлігійнымі арганізацыямі ў пытаннях выхавання навучэнцаў",
зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2001 №
838.
Арганізавана работа 7 абласных і 11 раённых рэсурсных цэнтраў па
духоўна-маральнаму і патрыятычнаму выхаванню на базах устаноў дашкольнай і
агульнай сярэдняй адукацыі.
У рамках розных сацыяльных праектаў у г.Гродна,
г.Ліда, г.Дзятлава, г. Навагрудку і пас. Пагранічны Бераставіцкага раёна
вобласці сумесна з праваслаўнымі рэлігійнымі арганізацыямі штогод арганізуецца
работа па ахове мацярынства і дзяцінства, аказанні дапамогі інвалідам,
адзінокім грамадзянам і састарэлым, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы, шматдзетным
сем'ям.
У жніўні - верасні па
тэрыторыі Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Ашмянскага і Лідскага раёнаў
прайшла XXXII навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў" з
Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй. У рамках экспедыцыі для розных катэгорый
грамадзян праведзена больш за 40 духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў.
Сродкі масавай інфармацыі вобласці рэгулярна асвятляюць пытанні жыцця
рэлігійных арганізацый, дзяржаўнай палітыкі ў этнаканфісійнай сферы. Усяго за
2025 год было надрукавана больш за 790 матэрыялаў на канфесійную тэматыку. СМІ
Гродзенскай вобласці прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх конкурсах для
электронных і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне
пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў
Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. Па выніках конкурсу за перыяд май 2024 - красавік 2025
г.г. рэдакцыі
раённых газет "Полымя" (Карэліцкі раён), "Іўеўскі край",
"Астравецкая праўда" ўзнагароджаны дыпломамі, спецыяльнымі прызамі
Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей і Міністэрства інфармацыі
Рэспублікі Беларусь.
На тэрыторыі вобласці працягваюць выдавацца 5 часопісаў і газет
праваслаўных і каталіцкай епархій: «Гродненские епархиальные ведомости»,
«Новогрудские епархиальные ведомости», «Жировичская обитель», «Ступени», «Слова
жыцця».