Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Прыемная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшка, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Мастоўскі раён

Афiцыйны сайт Мастоўскага раённага выканаўчага камiтэта

Мастоўскі раён знаходзіцца на Захадзе Гродзенскай вобласці. Заснаваны 15 студзеня 1940 года, ліквідаваны 25 снежня 1962 года, адноўлены 6 студзеня 1965 года. Плошча раёна 1,3 тысячы квадратных кіламетраў. Насельніцтва – 33,3 тысячы чалавек, у тым ліку гарадское – 16,3 тысячы чалавек. Цэнтр раёна знаходзіцца ў горадзе Масты. Раён уключае ў сябе 154 сельскія населеныя пункты, 13 сельсаветаў: Азёркаўскі, Галубоўскі, Глядавіцкі, Гудзевіцкі, Дубненскі, Зарудаўеўскі, Курылавіцкі, Лунненскі, Мастоўскі, Мікелеўшчынскі, Пацэвіцкі, Пескаўскі Харціцкі.

Тэрыторыя раена размешчана ў граніцах Верхненеманскай нізіны. Рэльеф – раўнінны, агульны наклон з поўдня на поўнач да даліны ракі Неман. Пераважае вышыня (80%) 120 метраў над узроўнем мора. Самая высокая кропка – 167 метраў (2 км на поўдзень ад вёскі Вялікая Рагозніца).

Карысныя выкапні: мел, гліна і суглінкі, торф, пясчана-гравійны матэрыял. Сярэдняя тэмпература студзеня -5,1 градусаў па шкале Цэльсія, ліпеня - +18 градусаў па шкале Цэльсія. Ападкаў выпадае 540 м у год. Вегататыўны перыяд - 198 сутак.

На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі: Нёман з прытокамі Шчара з Сіпай, Зяльвянка, Рось, Ельня. На тэрыторыі размешчаны мелірацыйныя каналы: Нацкава, Ланцавічы, Міклашоўскі. Лясы сустракаюцца хвойныя, яловыя, чорнаальховыя, бярозавыя, дубовыя, грабавыя, ясеневыя. Лясы займаюць 37% тэрыторыі раёна. Цэльныя масівы леса захаваліся ўздоўж ракі Нёман (частка Нёманскіх лясоў і Ліпічанская пушча). Глебы дзярнова-падзолістыя (54,3%) забалочаныя (14,4%), тарфяна-балотныя (14%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (11,8%).

Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння: катлаваны Гумнішча і Падбярэззе, Пабоеўскі валун з ямкамі, Княжаводскае і Пашынскае агаленне старажытных адкладанняў, роў Яна і Цэцыліі, Дубненскаўскае і Пескаўскае агаленне азерных і рачных адкладанняў.

У раёне налічваецца 6 сельскагаспадарчых арганізацый і 11 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 64,5 тыс. га, з іх асушаных - 22,7 тыс.га, ралля - 40,9 тыс.га, бал кадастравай адзнакі сельскагаспадарчых зямель складае 31,7, раллі – 35,5. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, цукровыя буракі, вырошчваюць зерневыя, кармавыя культуры, бульбу.

Прамысловасць:

харчовая (крухмал):

металаапрацоўка ў дрэваапрацоўка (фанера, латафлекс і піламатэрыялы);

лёгкая прамысловасць (швейныя вырабы).

На тэрыторыі раёна пралягаюць чыгуначныя лініі Ліда-Масты-Ваўкавыск і Гродна-Масты, аўтадарогі Шчучын-Масты-Ваўкавыск, Масты-Слонім, Масты-Гродна.

У раёне функцыянуюць 2 гімназіі, 10 сярэдніх школ, 3 базавых, 7 вучэбна-педагагіных комплексаў “Дзіцячы сад-школа”, 9 дзіцячых садоў, 5 ясляў-садоў, 2 дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці.

Культура раёна прадстаўлена 21 сельскім клубам і раённым Домам культуры, 26 бібліятэкамі. На тэрыторыі раёна знадзіцца 2 музеі. Па стану на 1 студзеня 2010 года ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі асноўны фонд налічвае 15230 адзінак музейных экспанатаў, навукова-дапаможны фонд складае 4638 адзінак.

Медыцынская дапамога насельніцтву ажыццяўляецца Мастоўскай раённай цэнтральнай бальніцай на 250 ложак, 8 амбулаторый, 17 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Лекавую дапамогу насельніцтву ажыццяўляюць 10 аптэк.